Араць!

Араць!

Конік цягне плуга ля раллі.
Поле. За Плоскім балотам. Там толькі што прайшлі сапёры. Два, а мо і тры разы, апасля таго, як Юзік Стэльмашонак, Казік Рышаль ды вазвярнуўшыйся з эвакуацыі Мішка Галдовіч, падарваліся на міне, распаліўшы вогнішча , каб сагрэцца халодным восеньскім днём. Шкада хлопцаў, шкада. Па дванаццаць. год. Жыць да жыць.

Андычок, толькі што дэмабілізаваны , худы як шкілет і сівы як лунь, закамандаваў на нямецкай.
Чорны конь па мянушцы Тойфель лёгка пацягнуў плуга.
Араты Андычок, паважаў дакладнасць, і на ручкі плуга надзеў гільзы ад крупнакалібкрнага нямецкага кулямёту. Так спраўней і чысціць лёгка.
І конь яму добры дастаўся, нажаль толькі па беларуску не разумее. Немец, шо паробіш, вайна ўсіх тутэўшых конікаў пазабірала, а гэты добры конь, з пад Кёнігсбергу прывезлі. Прыгожы, працавіты конік. І парадак любіць. Каб пачысьцілі яго, пагладзілі, паказыталі. І пагаманілі. Андычок, чысьцячы яго, мог гадзінамі, пасля працы, гаманіць з ім. Расказваў пра сваю долю. Пра партызанку на Палессі, пра Аўстрыю, да якой дайшоў у складзе Чырвонай арміі.
А пра службу ў Адэсе не расказваў. Бо не па людцку там было. Не па людцку. Зусім.

Паднялі па трывозе на золку. Узмоцненны баезапас.
На ускрайку, на Дальніх Млынах, ачапілі квартал і стралялі ўсіх. І старых і малых.
Віск дзіцячы да гэнага часу начамі не дае спаць Андычку.
Каманда была. Не шкадаваць анікога. І патронаў не шкадаваць.
Хто даў такі загад?
Навошта столькі людцаў пабілі. Загад.

Цягне конь Тойфель-Чорт плуга.
Цяжкая тут зямелька, грудкамі. З пад плуга то гільза, то патрон наверх вылазіць з зямелькі.
Цылыю торбу вжэ назьбіраў Андычок.
Закапае потым на ўскрайку поля, бо малыя быстра пазьбіраюць, вунь , дзімакоў хлопец, дурны, назбіраў , порах падаставаў , падпаліў, а адскочыць не пасьпеў.
Вынік - сляпы на адное вока.

Глядзіць Андычок на канаву у прыканцы поля.
Мяркуе, дзе каша паставіць , а мо і два.
У гэным годзе нешта ўюноў процьма.

Кутаецца ў кажушка Андычок. Мерзьне.
Ну нічога. Хутка і лета.

Rasch vorwarts!
Bewege sich das faule Schwein! -
Геркае на коника Андычок.


Рецензии