Жывы капялюш

Мікалай Носаў
Жывы капялюш
(пераклад на беларускую мову)

     Кацяня Васька сядзеў на падлозе каля камоды і лавіў мух. А на камодзе, на самым краі, ляжаў капялюш. І вось Васька ўбачыў, што адна муха села на капялюш. Ён як падскочыць - і ўчапіўся кіпцюрамі за капялюш. Капялюш саслізнуў з камоды, Васька сарваўся і як паляціць на падлогу! А капялюш-бух! - і накрыў яго зверху.
   А ў пакоі сядзелі Валодзя і Вадзік. Яны разфарбоўвалі карцінкі і. не бачылі, як Васька трапіў пад капялюш. Яны толькі пачулі, як ззаду нешта плюхнулася-ўпала на падлогу.
   Валодзя павярнуўся і ўбачыў на падлозе каля камоды капялюш. Ён падышоў, нахіліўся, хацеў падняць капялюш і раптам як закрычыць:
- Ай-ай-ай! - і бягом у бок.
- Чаго ты? - пытае Вадзік.
- Ён жы-жы-жывы!
- Хто жывы?
- Ка-ка-капялюш.
- Што ты! Хіба капялюшы бываюць жывыя?
- Па-па-паглядзі сам.
Вадзік падышоў бліжэй і стаў глядзець на капялюш. Раптам капялюш папоўз прама да яго. Ён як закрычыць:
- Ай! - і скок на канапу.
  Валодзя - за ім.
  Капялюш вылез на сярэдзіну пакоя і спыніўся. Хлопцы глядзяць на яе і трасуцца ад страху. Тут капялюш павярнуўся і папоўз да канапы.
- Ай! Ой! - закрычалі хлопцы.
  Саскочылі з канапы - і бягом з пакоя.
  Прыбеглі на кухню і дзверы за сабой зачынілі.
- Я у-у-ха-хаджу! - кажа Валодзя.
- Куды?
- Пайду да сябе дадому.
- Чаму?
- Капялюшаба-ба-баюся. Я першы раз бачу, каб капялюш хадзіў па пакоі.
- А можа быць, яго хто-небудзь за вяровачку тузае?
- Ну, ідзі паглядзі.
- Пойдзем разам. Я вазьму качаргу. Калі яна да нас палезе, я яе качаргой трэсну.
- Пачакай, я таксама вазьму качаргу.
- Ды ў нас іншай качэргі няма.
- Ну я вазьму лыжную палку.
Яны ўзялі качаргу і лыжную палку, прыадчынілі дзверы і зазірнулі ў пакой.
- Дзе ж яна? - пытае Вадзік.
- Вунь там, каля стала.
- Цяпер я яе як трэсну качаргой! - кажа Вадзік. - Хай толькі падлезе бліжэй.
  Але капялюш ляжаў каля стала і не рухаўся.
- Ага, спалохаўся!-узрадаваліся хлопцы. - Баіцца лезці да нас.
- Цяпер я яе спугну, - сказаў Вадзік.
  Ён стаў стукаць па падлозе качаргой і крычаць:
- Гэй ты, капялюш!
   Але капялюш не рухаўся.
- Давай набяром бульбы і будзем у яе бульбай страляць, - прапанаваў Валодзя.

   Яны вярнуліся на кухню, набралі з кошыку бульбы і сталі шпурляць яе ў капялюш.
   Шпурлялі, шпурлялі, нарэшце Вадзік трапіў. Капялюш як падскочыць дагары!
- Мяў! - закрычала нешта.
   Глядзь, з-пад капялюша высунуўся шэры хвост, потым лапа, а потым і сам кацяня выскачыў.
- Васька! - узрадаваліся хлопцы.
- Напэўна, ён сядзеў на падлозе, а капялюш на. яго з камоды звалiўся, - здагадаўся Валодзя.
   Вадзік схапіў Ваську і давай яго абдымаць:

- Васька, міленькі, як жа ты пад капялюш трапіў?
   Але Васька нічога не адказаў. Ён толькі пырхаў і жмурыўся ад святла.


Рецензии