Палессе

Палессе, Палессе!
Было тут так мiла!
Ды раптам усё
Чорная хмара затмiла.

Паплылi аблокi
У родну старонку,
Ды зерне не ўпала
У нашу скарбонку.

А выпалi цэзiй,
I стронцый, i ёд.
I стаў пакалечаны
Цэлы народ.

Зрабiў усё хто гэта
Няма на iх твару.
Агiдна глядзець мне
На гэту пачвару.

Суровая праўда,
Суровая быль.
Цяпер на Палессi
Расце чарнабыль.

Цi  будзе так вечна?
Не верыцца мне,
Што наша Палессе
Iмхом парасце!

Хоць цяжка нам будзе,
Ды верую я
Ўсё зможа народ мой,
Краiна мая!

I скажуць нашчадкi
Гадоў так праз дзвесце:
Зноў зорка Венера
Ўзышла над Палессем!

Май 1986 года


Рецензии
Я родился в Белоруссии. И после Чернобыля был в Гомельской области на Днепре.
Красивые места там.

Миша Сапожников   21.07.2020 17:44     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.