Боль

Дык колькі часу трэба, каб забыць,
І больш ніколі не любіць?
Каб у кожннае імгненне і позірку імклівым – 
Твой погляд у адлюстраванні не адчуць.
Няўжо сардэчны боль – гэта надоўга? На колькі часу? Дзён? Або амаль на век?
За што мне быў падрыхтаваны такі няпросты шчасця лёс?
І вось у такія моманты жыцця,
Дык што жа чалавеку застаецца – толькі пазіраць альбо забыцца,
плакаць ці проста сумаваць?
І саупраўды…
Слёзы – такія лекі, што дапамагаюць пры хваробе,
Яны ачысцяць цела ад пачуццяў горачы ды страты,
І ўміг - каханне неўзаемнае схаваюць ад цябе.
Парайце людзі! Дапамажыце! Хто-небудзь… Адкажыце!
Чаму на белым свеце каханне так моцна можа параніць чалавека?!

30.04.2020


Рецензии