Ёвся
Роўна ў 21.00 бабця, якая долей Тураву не була ў свае 96, і паравозу не бачыла ніколі. Рачкавала ўсё жыццё на гародзе. Баялася ўсёго, шо больш за пацука. І па калена ў гомне даіла калгасных кароў тры разы на дзень, да пенсіі. І чоловека не ймела. Ідэальная беларуска. Усе аддавала дзяржаве, а шо застаецца - радне аддавала. І пра стос " государственных облигаций займа" паточаных мышамі на горэ, запамятавала. І 23 тысячы рублёў на ашчаднай кніжцы аддала ў 1991 дзяржаве. Моўчкі. Аддала. Сціснуўшы зубы. Басіком дзяцінства прайшла. І акрамя гумавых ботаў не ведала іншага абутку.
Глядзіць старая Ёўся у цілівізарцык, у плазму, на прэзідэнта, якога абірала. Глядзіць на яго вялізныя рукі. Не парэпаныя. На ягонага байстрюка. На золата і куфэркі ў недасягальным рэзідзенцыях. І ківае галавой старая паўсляпая Ёўся, так, пане , Прэзідэнт, так, дай ім ўсім у косткі. А мы шчэ троху патрываем. Да Ільлі. А мо і да Каляд.
Абы б вайны не було.
А да царквы старая ніколі і не хадзіла. А навошта. У палешукоў свой бог.
Апошнія месяц бабця , апасля прагляду цілівізарчыку, кажэ:
Ээээээ, хлопча, каб цябе качкі стапталі.
Свидетельство о публикации №220060401058