Даруйце мне...

Публічна прашу прабачэння ў Анастасіі Аўхімовіч, Арыны Ястраб і ва ўсіх каго ненарокам пакрыўдзіў сваімі дзеяннямі і паводзінамі Вясною 2017- га года падчас Курапатскай Варты. Зразумейце, я не подлы чалавек, не гад які-небудзь, не гніда... Адна справа, калі ад цябе шугаюцца людзі, якіх ты не ведаеш і якія не ведаюць цябе і зусім іншая, калі робіш балюча людзям даўно знаёмым, блізкім і сябрам, якія апынулся раптам на тваім шляху і патрапілі пад гарачую руку. Адно, калі падвыпіўшы і, зачапіўшыся слова за слова кідаешся з кулакамі на сябра, як некалі з Валерам Пазнякевічам, а потым, разабраўшыся, што і да чаго выпьеш міравую і паціснеш адзін аднаму руку, і зусім іншае, калі нешта робіш і нават не ведаеш, што балюча параніў чалавека. Жывеш далей, як нічога і не было. І той чалавек жыве з крыўдаю на цябе. І магчыма яму вельмі цяжка. Людзі, асабліва тыя, каго ведаю асабіста і якія ведаюць мяне, даруйце мне і прабачце. Я вас усіх люблю і прашу надалей, выказвайце сваю нязгоду, свае крыўды мне проста ў вочы. Зразумейце, бывае крыўдзіш ненарокам,  як бы нехаця і похадзя, бо заняты іншым, ідзеш да мэты і нічога не заўважаеш побач. Не затойвайце сваю помсту, не насіце пад сэрцам зло. Зло разбурае ўсіх нас. Калі два добрыя чалавекі пасварацца на пустым месцы, -- чорцік за вуглом радасна пацірае сваю мокрую пыску і радуецца, што ён жбурнуў маланку раздраю, што мы зрабіліся слабейшымі. Зло святкуе часова перамагу. Так не павінна быць. Людзі добрай волі, давайце знаходзіць згоду, лагоду і еднасць. У нас вельмі шмат сапраўдных ворагаў, супраць якіх мы павінны аб’ядноўвацца. Вось і на днях літаральна, слова за слова і бац, -- Эдуард Акулін выкінуў мяне з сяброў, а я ж яго так люблю і паважаю. І зноў нячысцік святкуе перамогу, пастуквае капытцамі ды хвасточкам памахвае. Не ў гэты Час, калі наперадзе вялікая справа, выясняць адносіны паміж сабою, разбірацца хто праў, хто вінаваты, хто і што не так сказаў і чыю годнасць прынізілі, -- у нас ёсць з кім ваяваць. Муры турмы, якія трэба разбурыць. Рэжым, які трэба знішчыць. Агідны Луй, што загарадзіў беларусам сонца. Яшчэ раз прабачце мяне і даруйце. Людзі, я вельмі люлю вас і так хачу, каб мы ўсе былі разам. Бо толькі так: верым, можам, пераможам. Стоп Таракан! Жыве Беларусь!


Рецензии