Мой карабель

МОЙ КАРАБЕЛЬ
Неба над Сухарава -- чыстае, амаль ніводнай аблачынкі. Цішыня. Над Лабанка ўжо трэцці дзень лётаюць чайкі і крычаць. Яны рэдкія госці. Пакрыху пачынаю даваць канцэрты на лоджыі, бывае, што Вераніку гэта раздражняе, і яна злосна зачыняе створкі акна. А мне ж трэба ўваходзіць у форму. Раздражняе то раздражняе, але ўчора, калі мяне заклініла на адным радку, і ніяк не ўспаміналася адно слова з песні: "Цякуць гады, натужна круціцца зямля, а мы заўжды ў цянётах поднасці...", -- і стапарыўся, разы тры пачынаю песню і спыняюся, на слове "подласці", бо выпала наступнае слова, і не магу ніяк ўспомніць, хоць спяваў гэтую песьні лютаральна пазаўчора (так бывае, калі ў галаве жыве вельмі шмат тэкстаў). жонка праходзячы, падказвае "і зла", я падхопліваю і спяваю дале: "Цякуць гады, натужна круціцца зямля, а мы заўжды ў цянётах подласці і зла, цякуць гады, Зямля стамілася чакаць, і могуць продкі жорстка пакараць..."
А чайкі крычаць і крычаць і падаецца раптам, што я не на лоджыі, а на палубе вялізнага карабля і карабель гэты ўпэўнена трымае курс да Новай Зямлі.
Помніцца, тры гады таму, калі гэтак жа спяваў з лоджыі свае песьні ў белы свет, на бярозу садзіліся вораны і, мне здавалася, што яны прыляцелі менавіта слухаць песьні, і слухалі, бо неяк весела пераляталі з галіны на галіну і каркалі. Вельмі паважаю воранаў, як ніякую птушку люблю іх за іхні розум, бывае нават перамаўляюся з імі і, як не дзіўна, яны мне адказваюць. А ў гэтым годзе вароны зрабілі гняздо на бярозе, акурат насупраць майго вакна. Разбагацею і куплю сабе бінокаль, каб назіраць як яны кормяць сваіх дзетак. Лоджыя для мяне і карабель, і мая трыбуна, і арэна, адчыненая ў свет, да людзей.


Рецензии