Рэферэндум-апытанка
Рэферэндум-апытанка:На якой асноўнай Мове мне застацца ў ФБ, на бел. ставім +, на Языку, - палічымся, даражэнькія, посчитаемся..."
І зыходзячы з такой апытанкі, я думаў мне дадуць магчымаць час ад часу пісаць тэксты і пасты на расейскай мове. Якое ж было маё здзіўленне, калі сярод соцен падпісантаў і сяброў толькі два-тры мае проста далі права выбару, маўляў, як хочаш, можаш так, а можаш гэтак. А ўсе ставілі толькі плюсікі, маўляў, толькі па-беларуску, толькі на роднай мове, нават тыя, хто самі ў жыцці не карыстаюцца роднай мовай. А я ж думаў, што мне дадуць права, так сказаць вяшчаць і на рускамоўную аўдыторыю, ці галасы раздзеляцца хаця б пароўну. Не далі амаль ніводнага шанса. Усе патрубюць толькі родную мову. Задумаўся я, чаму так? І да гэтага часу не магу асэнсаваць. Зараз прыводжу некалькі каментаў з гэтай публікацыі, думаю, вам будзе цікава:
Aleh Auchynnikau +
А чаму такія пытаньні ўвогуле ўзьнікаюць?
Анатоль Кудласевіч. Проста хачу для сябе падбіць сюю-тую статыстыку і вырашыць адно пытанне. Зноў жа для сябе. Вы паставілі + а саміі на якой пішаце ў ФБ і ў жыцці на яккой зносіцеся? Таксама цікава.
(Чалавек пакуль не адказаў)
Алена Гушча. Што за пытаньні ў беларускага творцы! Канешне, па-беларуску!..
Анатоль Кудласевіч. А калі трэба данесці інфармацыю вялікай колькасці людзей, каб болей прачытала, болей зразумела і падтрымала? Як быць?
Алена Гушча Анатоль Кудласевіч. Па-беларуску, вядома! Вы да суайчыньнікаў будзеце зьвяртацца, а родная мова ў кожнага на генетычным узроўні. Людзі Вас зразумеюць. Трэба абуджаць генетычную памяць. Да таго ж ў гэтым своеасаблівае асьветніцтва народных мас. Як яны пачнуць гаварыць па-беларуску, калі мовы нідзе ня чуюць? Таму беларускія пісьменьнікі павінны ісьці паперадзе авангарда! :)
Svitlana Sierikova +. Звичайно, що на рідній мові. Мова - це кров нації. Ми повинні берегти свою рідну мову. А ми завжди порозуміємось.;Чи не так?
Иван Климук +
Анатолий, на том языке на котором удобно, на том и пиши. Тут же никто с нормальных людей не загоняется по этому вопросу. Нравится на мове и удобнее, пиши на мове. От этого ведь человек не станет хуже или лучше. Мне, например, нравиться читать посты и на мове. Нет никаких проблем )))
Зинаида Клыга Ну, калі я ў Эстоніі жыву, дзе беларускай ніхто не валодае, а хто й валодаў калісьці ўжо і забыўся на тое, якой мовай мне карыстацца ў ФБ?
Анатоль Кудласевіч. Вы не зразумелі апытанкі. Я пытаюся ў вас, на якой мове вам хацелася б чытаць мае пасты? Калі на роднай, то ставіце +, калі б хацелі чытаць на руском языке ставим минус. Вы так ничего и не поставили.
Зинаида Клыга. Анатоль, смешна было б, каб вы пісалі па-расейскі. Безумоўна, ад мяне +. Мая беларуская мова - вывучаная, таму з задавальненьнем чытаю тэксты на сапраўднай беларускай мове.
Анатоль Кудласевіч. Зинаида Клыга Вось прозвішча мне ваша знаёма, ці не перасякаліся дзе часам раней?
Зинаида Клыга. Сейчас в сети
Зинаида Клыга. Анатоль Кудласевіч Мне таксама знаёмае. А нічога вам не гаворыць - Маргарыта Астраумава, мастачка з Эстоніі, з Йыхві?
Elena Skretschko + (сама я перыядычна плюсую- мінусую, нібы сінусоіда)
Валерий Киселевич Спiлкуйтеся йшчэ й украiнською!))) Суполка Вас зразумее!))))
Рэгіна Ждановіч. Дзіўнае пытанне.А Вы самі як хочаце? Я за беларускую
Анатоль Кудласевіч. Вось і хацеў зрабіць такі міні тэст, каб потым вырашыць, але бачу, што мне не даюць ніякіх шансаў.
Яўген Скочка. А чаму увогуле пытаньне паўстала? Картофельные оладьи, поребрик, греча, лукошко с тыквой и луком замучылі?
Цярпець не магу гэтыя словы, як і "аист", i шмат якія іншыя.
Вера Слемнёва Яўген Скочка , поребрик, здаецца ж з украінскай?)
Яўген Скочка. Вера Слемнёва "поребрик" - гэта класiчны піцерскі дыялект, як "кура" з націскам на "у" і "греча" з націскам на "е". Але "греча" кажуць шмат дзе з розным націскам. Яшчэ расейцы у краме кажуць "мне пясок". А калі трэба рафінаваны, тады кажуць "мне цукар". І г.д.
А ва Ўкраіне" поребрик" якраз казалі нібыта мясцовыя сепары у Данецку, калі захоплівалі Данбас. Гэтае слова адразу выдала, дзе яны насамрэч мясцовыя. Зьявілася нават новая пасылалка для расейскіх баевікоў і ваты - "за поребрик".
Эдуард Лисицын
Эдуард Лисицын +
1
Удалить или скрыть
Супер
· Ответить · 4 дн.
Владимир Попов
Владимир Попов +
1
Удалить или скрыть
Супер
· Ответить · 4 дн.
Сергей Петрухин
Сергей Петрухин +
1
Удалить или скрыть
Супер
· Ответить · 4 дн.
Янусь Малец
Янусь Малец. Задаў пытанне незразумела... І нічога не падлічыш, правільныя высновы не зробіш, калі адфутбольваеш незнаёмых людзей, кажучы тваім слэнгам. Каб нешта данесці да некага трэба арыентавацца на свае мазгі, а не на парады іншых. Як мне здаецца, трэба карыстацца беларускай мовай, а рускай пры сітуацыйнай неабходнасці. Ты ж сам з вусам. Прабач, паставіў запалачку ў твой мітуслівы маятнічак.
Анатоль Кудласевіч Я спрабаваў хітра задаць пытанне, але не атрымалася, відаць, Вераніка вісела над патыліцай, шпіёніла. Таму і сфармуляваў неяк занадта ўжо мудрона.
Янусь Малец. Анатоль Кудласевіч Не віні Вераніку! За акном прагрымеў раптоўна першы гром -- нават нябёсы са мной згадзіліся.
Анатоль Кудласевіч. Янусь Малец Бывае, Янусь! Вельмі рады, што ты настолькі слухаеш сваё сэрца і тое,што робіцца вакол цябе. Бо я таксама імкнуся сябе так вясці па жыцці і прыслухоўвацца адначасова да сваёй душы і прыглядацца да таго, што робіцца навокал і побач з табою. Але ж бачыш, усё адно іншы раз заносіць не ў той стэп, бо як казала мая маці "Сатана не дрэмле, ходзіць, акі леў рыкаючы". Так што прыглядвай за мною, будзь маім Стражам, тады паборам Нячысціка разам! Хоць і раздражняюць іншым разам твае чаплялкі, але потым аказваецца, што правільныя былі тыя чаплялкі і абдзёргванні. Скажу шчыра, вось толькі зараз падудмаў, (нават на лоджыю выйшаў, цыгарку выпаліў, каб не проста так сказануць, а сапраўды задумацца), шчыра скажу, што ў Мінску няма ў мяне сяброў, акрамя цябе. Я ўвогуле по жыцці адзіночка, мала хто разумеў мяне. Сыходзіўся на нейкі час з людзьмі, разыходзіўся, ці яны ад мяне адыходзілі. А цяпер у мяне два сапраўдныя сябры, Слава, то з ім з дзяцінства жылі побач, за адной партай сядзелі, нават настаўнікі нас блыталі, бо былі тварам падобнымі і ты вось у Мінску - хутка трыццаць гадоў будзе, як мы пазнаёміліся. Паўжыцця, лічы прайшло. Ты ў "Вожыку" тады працаваў, мае пародыі там друкаваліся. Вось так, спачатку завочна, а потым вочы ў вочы ўбачылі адзін аднаго. Не магу ўспомніць, дзе ўпершыню сустрэліся? Можа ты нагадаеш? А потым і працавалі на Атланце шэсць гадоў разам, у адной брыгадзе. І суседзі амаль, у любы час можам прыехаць адзін да аднаго. А колькі гарэлачкі перапілі, колькі куды перахадзілі разам. Як добра, Янусь, што ты ёсць - добры, надзейны, шчыры чалавек. Вось так і захацелася пачуць твой голас... Але мабільніка пакуль не маю. Каб скончыць гэты доўгі камент, і лагічна завяршыць, таксама прыгадаю, як у 2017 годзе страчыў нейкі тэкст, проста выдыхнуў яго, (хоць пазней, перачытваючы, нічога такога звышгеніяльнага быццам і не знайшоў там), -- паставіў кропку, а ноч на двары была, кропку паставіў, адхіснуўся ад камп'ютара і загрымеў салют у нашым двары. Быцам бы сам Гасподзь салютаваў мне. І я падумаў, значыць правільна ўсё напісаў, калі так знак. Будзь здароў, любы і шаноўны мой, Янусь!
Анатоль Кудласевіч. Вось і знайшоў гэты каментар, пра які пытаўся. Захаваю, некалі надрукую.
Свидетельство о публикации №220060800090