Дзверы

Дзверы
Пазаўчора, перад Тройцай, прыбіраўся ў кватэры і на лоджыі, вырашыў дзверы драўляныя выкінуць, гады тры перагароджваюць выхад у пакой маіх сыноў, вырашыў выкінуць. Доўга шукаў каардынаты Аляксандра Эдуарадавіча Вараксы, - цікавы дзед з майго района, яму за восемдзесят, але ў свой час дапамог яму адрэдагаваць і выдаць дзве кніжкі "Искалеченное поколение" і "Тещин язык", вельмі цікавы і энэргічны дзядок, дык вось, цяжка сялянскаму сыну выкінуць што-небудзь, а раптам спатрэбіцца? Бо не аднойчы заўважаў, выкінеш быццам бы лішнюю рэч, а праз тры дні яна якраз і спатрэбілася. І думаеш тады, навошта выкінуў?
 Так яго і заву дзед. Бо ён спараўды стаў для нашай сям'і сапраўдным дзедам. Са свайго лецішча прывозіць свежыя памідорчыкі, гурочкі, яблычкі... І ўсё нам з Веранікаю, як родным перадае. У такіх людзей трэба вучыцца, як не страчваць цікавасць да жыцця. Выпадкова сустрэў яго колькі дзён таму каля суседняга пад'езда, нейкія дошкі ладаваў, увязваў, каб на дачу адвезці. Пагаварылі... Я дамагаю часта яму тым, што калі выкідваюць электрычную пліту, або халадзільнік, -- тут жа званю на гарадскі. І дзед прыбягае літаральна праз дзесятак хвілін, разбірае-раскручвае ўсё, і мае, так ён казаў, з халадзільніка рублёў 30-40 навару, з пліты -- рублёў 50, -- сутнасць не лічбе, а ў тым, што ўсё мае сваю цану. Каляровыя металы, алюміній, чыгун... Здае ўсё ў прыёмныя пункты і атрымлівае свой навар. Мне ж не цяжка звякнуць дзеду. Ой, цікавы дзед. Вельмі цікавы чалавек.
З паўгадзіны страціў, шукаючы па даведніках і алфавітніках, дзедаў тэлефон. Не знайшоў. Выкінуў на днях адны дзверы, а сёння, ідучы за цыгарэтамі, другія вынес з кватэры. Стаім з Колем і Толем, суседзямі маімі, -- бачу, пацягнуў дзед мае дзверы, нават званіць не прыйшлося.


Рецензии