Янэк, як не уцёк

Янэк які не ўцёк.

У 43-ім годзе, у весну, на Бярэзіне, пачала паднімацца вада і немцы паступова пачалі праводзіць карную аперацыю супраць партызан і акаўцаў. Бо дужа шкодзілі , то там машыну пераймуць з фуражом ,то з харчамі. То немца заб'юць дзе ў мястэчку. У той час усе мясцовае насельніцтва і пацягнулася ў лес дый на балоты. Хавацца ад навалы.

У Бархулішках апасля таго, як немцы ў 39-ым набілі палякаў, а бальшавікі шчэ не прыйшлі , засталося толькі тры хаткі, дый парэшткі спаленага кляштару Баніфратраў. На высокай пакатай гары, муры з валуноў і пустая вежа з чырвонай цэглы.

А Янэк удома застаўся.
З жонкай і трыма дачушкамі. Куды ўцякаць. Немец і там паб'е і тут жыцця не дасць.

Пабіў немец. І акаўцаў і партызан. Завезьлі ўсіх пабітых у Бархулішкі.
Склалі пад кляштаром.
А галоўны эсэсман загадаў Янэку ехаць па суседнім вёскам, хутарах і ў лес, каб папярэдзіць тутэйшых і палякаў ,каб ехалі сваіх пазабіралі, забітых. І што нібудзе ім ніякай помсты.

Другім днём , зранку прыехалі людцы сваякоў сваіх забіраць. Хто коньмі, хто пешшу прыклындаў. Ходзяць, енчаць, пазнаюць сваіх, плачуць.
Жагнаюцца.

Тут эсэсманы пад кляштаром, з кулямётаў, усіх і спляжылі. І Янэкаву Ўршулю з дачушкамі.
Ляжаць людцы. Упокат.
Сонца высока паднялося. Вясна. Жаўрук сьпявае.

Ссівелы Янэк глядзіць на неба. На дачушак. Забітых. Слухае ўважліва галоўнага эсэсмана.
- Пахаваеш усіх. І жыві.

Час іншы цяпер. Асфальт паклалі. Кляштар аднавілі. Людцы на імшу ідуць. І ўдзень і ўначы сядзіць на ганку чалавек.Укленчыўшы да пана нашага Бога.
А мо і не чалавек. Вачэй німа. Выплаканыя вочы. Ушчэнт.

Цень гэта. Бархулішкаў.
Янэк, які не ўцёк.

Студня ля прыпынку.
Ніколі не замерзае ўзімку.
Летам вада як лёд, зубы зводзіць.
Мясцовыя "Янэкавыя сьлёзы" яе завуць.


Рецензии