Уражанне аб творчасцi групоукi Ленiнград

Для мяне асабiста творчасць групоўкi Ленiнград - гэта яскравы прыклад таго, як НЕ ТРЭБА рабiць Музыка неблагая, завадная, але ў тэкстах адсутнiчае культура. Мяне каробiць пазiцыя некаторых дзеячоў культуры РФ, якiя бескультур`е выдаюць за культуру. Як сказаў кiнарэжысёр Сяргей Салаўёў, "Сяргей Шнураў - наiнцелiгентейшы чалавек" - чаго тут i казаць? I калi ласка, ня трэба, прыязджаць з такой "культурай" да нас у Беларусь, таму што мы разумеем тэксты вашых песень. Лепей спявайце iх там у сябе, перад сваiмi прыхiльнiкамi цi там, дзе гэтыя тэксты зусiм не разумеюць. Бо гледзячы на вашую "творчасць", можна скаласцi ўражанне, што ўся сучасная культура РФ гэтакая, але ўпэўнены, што гэта не так. Ёсць людзi, якiя думаюць, але iм не дадуць ходу, бо мы разумеем "патрабаваннi моманту". Мабыць, вы параўноувайце сабе з Ягорам Летавым - дык у таго хаця б iдэя была. Талент музычны i нават паэтычны ў вас ёсць, але вы - яскравы прыклад таго, як не трэба з iм паступаць. Я разумею, нецэнзурная лексiка, алкаголь, бязглуздасць, уседазволенасць - свабоду вы разумееце гэтак i гэта знаходзiць водгук у пэўных слухачоў, але хай усё гэтае захапленне не заходзiць за межы прыхiльнiкаў ладу жыцця, якi вы прапагандуеце. Нешта хочацца адмежавацца ад такой "культуры".


Рецензии