Палессе. Вёсачка Бечы. Вайна. Тая вайна , шо була, з немцам. Ці то чэхі. Ці то вэнгры. Булі на кватэрах. Напіўса адзін . Добрую гарэлку гоняць бечанцы , ня горшую за палінку. І ўваліўса пан вэнгэрац- ахвіцэр у калодца. Ранкам. Смага замучыла. Хвароба такая, беларуская. І ўтапіўся гаротнік. Бо п'яны быў. Да зюзі.
З Лельчыц следства прыехалі рабіць.З камэндатуры. Хацелі пастраляць усіх. Але нейкі Іштван дав'йоў , шо напіўса ягоны сябра. Вады захацеў.
Пайшоў да студні. І перакуліўся. У студню.
Ратавалі , ратавалі яго.
А калі выцягнулі - ён вжэ ні дыхаў.
А вёску спалілі. Потым. Немцы.
Бечанцы у лес, на балота паўцякалі.
Да 47-га у лесе жылі. Ў зямлянках.
А калодежа засыпалі.
Месца дзе быў - "вэнгэрскі калодзеж" завуць. Груша там расьце. Дзічка.
А вэнгра на могліцах пахавалі. На сваіх, каля Кашывішчах.
Німа крыжа. Ну і дох яго бяры.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.