Хвост сну

ХВОСТ СНУ
Перад тым, як вочы расплюшчыў, паймаў за хвост сон. Быццам бы Вераніка са мною стала на пікет "Свабоду Ціханоўскаму, Свабоду Народу..." і стрым-запіс пікета за дзень набраў каля мільёна праглядаў і Лукашэнка адступіўся, выпусціў усіх палітвязняў і зняў сваю кандыдатуру з выбараў.
Гэта быў харошы сон. Наяве такога наўрад ці будзе, жонка са мною поўная супрацьлегласць ва ўсіх сэнсах. Калі гадавы цыкл уявіць у форме кола, то нават па датах нараділіся на розных баках гадавога круга, калі злучыць даты, -- кола распалавініцца, яна 5-га красавіка, а я 5-га верасня, яна агонь па стыхіі, а я -- зямля, Авен -- супраць Панны, мы настолькі розныя, што ва ўсіх гэтых гараскопных прагнозах і парадах адночы прачытаў, -- "нам лепш не знаходзіцца ў адным памяшканні, нават у адной супольнасці лепш не прысутнічаць".
Брэшуць усе гэтыя гараскопы, вось звёў жа Гасподзь нас разам, і толькі праз супрацьлегласці выявілася глыбімя майго творчага духу, маіх памкненняў, усё гэтае і многае іншае паднялося з глыбінь і выліваецца ў творчасць і ў само жыццё, а без Веранікі так і пацягнуў бы ўсё ў дамавіну, нават не заўважыўшы, што яно ёсць.
Недарэмна філосафы пішуць "супрацьлегласці сходзяцца", "адзінства і барацьба супрацьлегласцяў" -- так увесь час і ў нашым жыцці, нават у сямейным побыце.
Паўжыцця мяне Вераніка вучыла: прыйшоў з вуліцы разбуўся, рукі памыў, пераапрануўся... Вераніка любіць, каб на кухні радыё гучала ціхім фонам, а я раней рабіў з добрым гукам. Была радыёкропачнае радыё з яе вёскі, яна пацішае гук, я ўзмацняю, пацішае, я раблю грамчэй, гадамі працягвалася гэтая барацьба, пакуль аднойчы не схапіў радыё і выжбурнуў праз фортачку. Цяпер замест радыёкропкавага ў электраразетку ўключаем прыёмнік Елізаветы Пятроўны - "Акіян", і то, гаворыць ён пакуль жонка не выбіраецца на працу. Як толькі яна сыходзіць, высмыкаю вілку. Гэты "Акіян" ні ў якім разе не выкіну, столькі маці ў свой час праслухала на ім розных праграм і перадач.
Я ўвесь час праходзячы міма выключаю святло ў ванным пакойчыку і ў прыбіральні, яна калі заходзіць запальвае а, выходзячы не выключае, а што ёй -- я ж плачу за святло, тэлефон і камунульныя, навошта жонцы эканоміць. Я падымаю ральшторы, бо мне патрэбна прастора, яна апускае, таму што не любіць, каб нехта бачыў, што ў нас робіцца. У гэтым годзе буддзе 30-ці гадовы юбілей, як мы пабраліся шлюбам. Не дарэмна ў народзе кажуць, "хто на Казанскую жаніхаецца, той ніколі не каецца" -- вось і я радуюся, што ў мне такую Гасподзь судзіў, двух сыноў нарадзіла, двух дубочкаў...
А добры быў сон, шкада, што мусіць не спраўдзіцца.


Рецензии