Дзядзька Мiша
Дзядзька Міша , ён каржакаваты, як мядзьведзь , якіх тут на Палессі вжэ 300 гадоў німа, як усходнія паны прыйшлі. Вынішчылі ўсё.
Фальваркі. 500-сот гадовыя дубы. Адукацыю. І гаспадарку. Мясцовыя паны ўцяклі на захад.
А ўсходнія паны люд тутэйшы пабілі. Маральна. І ксяндзоў. Мову пабілі. Веру. Ня любяць тутэйшыя папоў .
Часам ходзяць да царквы. А імёны мясцовыя старыя- Франчэска, Станіслава, Ёўся, Крыся, Альжбета.
Жагнаюцца папы.
Дзядздька Міша разважлівы. Ведае рэку і лес. Жыве з йімі ўсё жыццё. Пан бог не даў дзядздьку Мішу дзяцей.
І з родзічамі цяжка було.
Палешукі занадтна памятлівыя. Калі хто колісь сказаў, ці яке гамно зрабіў- да скону вякоў памятаваць будуць і дзецям казаць, што " Казікавы" - гамно. Цурайся йіх.
Але час ідзе. Хутка струменіць. Маладыя ня хочуць помсьціць.
Жыць жадаюць. Кахаць.
Працаваць.
Грошы зарабляць. Сьвет пабачыць.
Хай будзе так .
Сьвет зьмяняецца.
Дзядзька Міша у леспрамгасе ўсё жыццё працаваў.
На машынах . Па пасёлках развозіў. Прадукты. Харчы. Запчасткі. І заўсёды прасіўся , у Тонеж , у камандзіроўку. Амаль кожны тыдзень.
Спаліў немец Хваенск. Дзядзькаву вёску.
Але Халімонак, з паліцыі , мясцовы , папярэдзіў.
І ўсе, ўсё хваенцы ўздоўзж шляху на Лельцыцы, пасунуліся да Тонежу.
І Мішка там быў.
У лесе іх сустрэў дзед. Тутэйшы. Са стрэльбай. Казаў што схавае ўсіх.
Чакае радня, у Тонежы.
Калі завёў хваенцаў у Тонеж , там былі эсэсманы.
Дзядзька Міша едзе . Мільён разоў. У Тонеж.
Тонеж спалілі . Ўсіх. І мясцовых . І хваенцаў.
Але час прайшоў. З вайны людцы прыйшлі. З суседніх вёсак радня прыйшла. Жыве Тонеж.
Дзядзька Міша ўважліва ўглядаецца ў вочы.
Дзе той дзед.
Німа дзеда. Нічога німа.
Прэзідэнт Лукашэнка кажэ:
"История Германии – это слепок в какой-то степени истории Беларуси на определенных этапах. В свое время Германия была поднята из руин, благодаря очень жесткой власти известного Адольфа Гитлера... Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. Немецкий порядок формировался веками, но при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента... Гитлер сформировал мощную Германию благодаря сильной президентской власти...".
Адзіны Мішка застаўся.
Пасля вайны, сястра знайшлася.
Німа больш нікога.
Нікога не вінаваціць дзядзька. На нямецкім Опелі ездзіць
А шо?
Свидетельство о публикации №220061600093