Чайкi i людзi

Чайкі і людзі.

Цяпер зразумела стала, чаму чайкі лётаюць. На даху суседняга дома №97 гняздоўе робяць. Спачатку бачыў, як варона на галінцы бярозавай амаль на вільчыку сядзела. Над варонай праляцела чайка, у дзюбе нешта несучы, ці рыбінку, ці яшчэ што. Села на дах. Варона туды за ёю следам і, мусіць адабрала тую рабіну. Быццам біліся ці што, бо чайка моцна кігікала. Потым бачыў дзве іншыя чайкі праз які час туды ж садзіліся. А ўчора адна на карнізе з самага краю, быццам харунжы які навыцяжку доўга стаяла. Добра будзе, калі сапраўды паселяцца на даху. Цікавей жыць будзе.
Учора, ідучы праз мост над Камсамольскім возерам да Нямігі, доўга стаяў на масту. І нада мною таксама чайкі лётакі, адна вялізная такая, гэтыя, што над Сухарава лятаюць, значна дрбанейшыя, некалькі кругоў нарэзала нада мною, зніжаючыся з кожным разам. Я ўжо руку выставіў уперад, думаў можа на руку сесці хоча.
Хлопец пад мастом рыбу лавіў. А я стаяў на мосце і глядзеў. Прыгожа так. У "Жэзле Жалезным" я падрабязна і ў дробных акалічнасцях апісаў, як мой Пятровіч ляцеў над горадам з вялізарнай  ватагай чаек, ляцеў акурат над гэтым самым месцам, дзе я цяпер стаяў, над гэтым самым мастом.
Хлопец унізе на маіх вачах вывудзіў добрую рыбінку. Я спусціўся да яго. Павітаўся. Паглядзеў, што злавіў. А там кілаграмы паўтара плотачак з чырвонымі плаўнікамі, не ведаю як яна на роднай мове называецца, - "краснапёркі". Ловіць на апарыша. Глыбіну вялікую робіць. Пачаў збірацца дадому. Спытаўся, ці смачная тут рыба, сказаў, што сойдет. А вось забыўся спытаць, за які час столькі налавіў.
- А дзе жывеш?
- На Чарвякова.
- Дык ты, можа, Толю Сыса ведаў?
Аказалася вельмі добра ведаў. Жылі ў адным пад'ездзе. Максім Даніловіч -- так ён назваўся: "Ну, ты і надушыўся, Максім, дыхаць няма чым" - так Толя заўсёды гаварыў, калі Максім праходзіў міма. Абмяняліся тэлефонамі, пакінуў яму сваю каронную візітоўку. Кніжку паказаў "Трынаццаць дзён", якая была з сабою і даў старонку прачытаць, дзе пра Толю было. Дамовіліся абавязкова сустрэцца і пасядзець за чаркай.
Дзіўны твае справы, Госпадзе!
20.06.2020г.


Рецензии
Обожаю белорусский...

Олег Михайлишин   21.06.2020 12:03     Заявить о нарушении
Дзякуй. А самі беларус, ці іншай нацыянальнасці? Я напрыклад вельмі ўкраінскую мову люблю.

Анатоль Кудласевич   23.09.2020 19:10   Заявить о нарушении
Слышал, что белорусский язык самый древний из славянских...

Олег Михайлишин   23.09.2020 21:40   Заявить о нарушении
Так яно і ёсць. Беларуская мова - самая старажытная з усіх славянскіх моў. Статут Вялікага Княства Літоўскага быў напісаны на беларускай мове, уся Еўропа ўзяла яго пад капірку і перапісала ў свае заканаўсты.

Анатоль Кудласевич   27.09.2020 22:39   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.