Два расчараваннi
Два вялікія расчараванні гэтага тыдня. І ў людзях, і ў сабе, у сваіх здольнасцях, рабірацца ў людзях. Першае, -- сусед з шостага пад'езда аказваецца гадоў восем вешаў мне лапшу на вушы, што служыў у Аўгане, вярнуўся адтуль капітанам і мае наградны пісталет. Усё збіраўся пасядзець за чаркай са мною ў Дзень Перамогі. Аказалася, не служыў ён ні ў якім Аўгане, і ў Пячах, у танкавых войсках, і пісталет у яго - звычайны траўматык. А я ўсё ўспрымаў за чыстую манету. 59 гадоў буду хутка мець, а веру людзям на слова, як школьнік. Не ведаю, добра гэта ці дрэнна, верыць і давяраць людзям. Заўсёды лічыў, што гэта не дрэнная якасць душы, верыць і давяраць людзям, бо заўсёды думаў, няхай лепш мяне падмануць, чым я засумняваюся ў шчырасці субяседніка. Неяк гэты сусед па пьяні прапаноўваў мне свой "быццам бы наградны пісталет" пакінуць у залог за пяць-дзесяць рублёў. Чаму я быў вельмі здзіўлены, патлумачыўшы яму, што ён робіць? Аддасць каму-небудзь у залог, а той нехта возьме патроны і забье з гэтага ствала, і аддасць табе назад. І пісталет засвеціцца і на цябе могуць павісць забойства. Я ж не ведаў, што ў яго звычайны "траўматык".
І другі выпадак. Нядаўна на мяне зваліўся на галаву новы нечаканы і быццам бы выпадковы знаёмец, гаварыў, што толькі што адседзеў у Івацэвічах 3.5 гадоў "ад званка да званка" і выйшаў падчыстую. Аказалася, чалавек проста лячыўся цэлы год у ЛТП -- толькі што яго мама па тэлефоне распавяла, -- ён проста алкаголік, якога лячылі цэлы год, а ён мне тут пеўнем расфуфырваўся, што нават абшчак Івацэвічскі ледзь не трымаў. Яшчэ і пляжку гарэлкі ўкраў у мяне і збег. І збег у самы адказны момант, калі я думаў, што мая Найда прапала і шукаў яе па сваім і суседнім двары. Слава Богу Найда знайшлася... Яна проста адчувала нутро гэтага прайдохі і, зашыўшыся кудысьці, нават паказвацца не хацела. А алкаголікі -- усё ж такі людзі амаль кончаныя, ніякіх маральных берагоў. За пляжку гарэлкі маці родную зарэжуць. Хворыя людзі. Год лячылі хлопца, а на паверку - пшык!
Свидетельство о публикации №220062101507