Я людзей ведаю па сабаках

Я людзей ведаю па сабаках. Сёння каля Сухараўскага сустрэў хазяйку Сандзіны, -- такая прыгажуня, у белых штоніках і ў белай кашульцы вышыванай! Такая прыгажуня! Што тут жа захацелася каб мая Вераніка ў такой вышыванцы хадзіла. І яна сказала, што купіла яе ўсяго за 30 рублёў... Але была такою прыгожаю, -- былая кашулька, расшытая ружамі. Я так хацеў бы, каб мая Вераніка ў такой кашульцы хадзіла. А Сандзіна - ледзьве ўжо цягаецца, і глухая, і сляпая, нічога не бачыць... Ледзьве топае. Стоячы сёння на лоджыі, бачыў як яна вадзіла Сандзіну на выгул. Ледзьве ідзе сучка, але ж колькі грошай яна ім прынесла, не так як нашая Ольва, адны растраты, яна, Сандзіна - іх азалаціла. Даглядаюць. І слава Богу.


Рецензии