Жывое Неба
Паліў на лоджыі. Убачыў у небе з хмурынак выразную літару "Я", зайшоў у спальню да Веранікі: "Хадзі паглядзі на небе літарару", - яна стаіць перад нашам сямейным вобразам "Спаса Нерукатворнага", рукі склаўшы лодачкай моліцца. Стаю на яе і гляджу. Рукі лодачкай, моліцца. Хвілін пяць стаяў. Стаіць. "Там жывое неба, - сказаў, - а не тут". Стаіць. І я пастаяў яшчэ крыху. Стаіць, рукі лодачкай складзены, як гэта робяць каталікі, моліцца перад праваслаўнай іконай, якая яшчэ да нашага знаёмства была ў яе простым праваслаўным календаром за якісьці год, якая вісела ў нас у спальні, на сцяне проста выразаная з календара і прыклееная да сцяны і, калі я пісаў "Трынаццаць дзён з дзённіка Антона Кудлатага", менавіта глянуўшы на гэтую выяву "Спаса Нерукатворнага", калі з мяне быццам вынялі душу і я вырашыў маўчаць і пачаў маляваць крыж на паперы, і падумаў, што "пэўна так становяцца мастакамі", бо калі пачаў ставіць кропку, то адчуў боль у сваім правым (ці левым) баку і нешта такое зразумеў... І глянуўшы на выяву Спаса, адтуль пацягнула цяплом і душы пачала быццам ажываць і я, глянуўшы на Вераніку, прыставіў палец да вуснаў падыйшоў крадком да іконы - урэзаўся ілбом у падлогу і крыкнуў: "Маліся!!!" - і пачаў апантана амаліцца. І Вераніка пачала. І чорныя сілы адступіліся. І Міколка маленькі тады зусім па сталом сядзеў і ўсё бачыў і потым праз колькі дзён падыходзіў да тае выявы Спаса і пальчыкам паказваў і прыгаворваў: "Божанька!" - быццам пагражаў некаму сваім дзяцячым пальчыкам. І гэтую сямейную ікону я рабіў некалькі дзесяткаў год, помню, што скончыў яе і ў рамку ўставіў, калі быў Старастам Праваслаўнага прыхода пры храме Архістраціга Божага Міхаіла. І Вераніка стаяла і малілася, а я казаў, што "жывое неба там, а не тут", маўляў, ідзі паглядзі літару. Але яна ніяк не адрэагавала і не пайшла за мною на лоджыю паглядзець тую літару.
Выйшаў я на лоджыю, а літара "Я" з воблачкаў зусім растварылася. Чыстае неба было на тым месцы. І я падумаў, а дзе ж Жывое неба, тут дзе птушкі лятаюць і воблачкі ў літары складваюцца, ці там Жывое -- у нашым сямейным вобразе Спаса Нерукатворнага? Я так і не знайшоў адказу. Пэўна, і няма гэтага адказа ад Творцы сусветаў. І тут неба, і там неба.
Свидетельство о публикации №220062801815