За спичками

"ЗА СПІЧКАМІ"
Ёсць такі расейскі фільм. Даволі цікавы і арыгінальны. Забыўся сюжэт, але выйшаў чалавек за "спічкамі" і панясло і закружыла яго, па эпохах і часах. Вось і ў мяне сёння нешта здарылася падобнае з сюжэтам таго фільма.
На днях запалкі забыўся купіць у Сухараўскім, а я ўжо вельмі прывык па старынцы не запальнічкай карыстацца, а сернікамі. Асабліва зялёныя барысаўскія вельмі падабаюцца, яны "страляюць" - як чыркнеш з усяго размаху, дык амаль што стрэл раздаецца. Купляў нядаўна 10 пачкаў барысаўскіх, - скончыліся. Вядома ж, што і запальнічку маю, але запалкамі цяпер прысмальваць цыгарэту значна цікавей. Па-першае, ажыўляецца маторная памяць, успамінаецца дзяцінства і юнацтва, ды нават калі крочыш кудысьці, а ў кішэні запалкі, - дык яны так шумяць з кожным крокам. Прыемна проста. А што тая запальнічка. А тут - сернікі, спічкі. Чыркнеш, - загарэлася, рукі лодачкай, каб вецер не задзьмуў агеньчык, прысмаліў цыгарэту, запалка рукі апякае, яе патушыць трэба, старыя рухі ўспамінаюцца, памяць, быццам бы жывою вадою насычаецца.
Выправіўся я па запалкі ў Сухараўскі. Барысаўскіх не было, дык я ўзяў расейскія, "Феникс" - спичечная фабрика, г. Киров, ул. Красной звезды, 17. - 7 капеек за карабок, а ў пушцы - 40 запалкаў. Палічыце, матэматыкі, у колькі інфляцыя адбылася? Раней за карабок плацілі 1 капейку, а цяпер - 7 капеек, раней у пушцы было, калі памяць не здраджвае, 75 запалкаў, а цяпер - толькі 40. І гэта расейскія запалкі. Я куплю барысаўскія, якія зялёныя і страляюць, і кіну сюды таксама расклад бухгалтарскі, і спецыялісты палічаць. А колькі ж раней было запалкаў у каробны, здаецца, што 75? Пайду праверу, у мяне ёсць і савецкі карабок. Блін, знайшоў савецкі барысаўскі ў цану адна капейка, але не напісана на каробцы колькі там павінна быць запалкаў.
Праехалі. Дзяды помняць і падкажуць. Колькі там было сернікаў у пушцы?
Купіў запалкі. Ішоў дахаты, чарэшню прадаюць, - вельмі дорага. Разгаварыўся. Пра кавуны. Сказалі, што цяпер вельмі танныя чамусьці кавуны. І мне захацелася купіць. Хоць грошай зусім у абрэз. Каля Бліскавіцы прадаюць. Рушыў туды.
Прыйшоў. Купіў чацвярцінку на тры рублі з капейкамі. Чакаю тралейбуса. Палю цыгарэту. Запалкі купіў, кавун у пакеціку. Усё цудоўна. Табакерка распісана "Стоп Таракан", "нас 97%", "Псіхоз 3%" -- настрой выключны. Заўважаю два менты падыходзяць да Бліскавіцы. У экіпіроўцы, у касках чорных. Смыкаюць за ручку дзвярэй, але ніхто ім не адкрывае. Яны да іншых дзвярэй, - зачыненыя. Адчуваецца па іх паводзінах, што іх сюды выклікалі, але чамусьці не пускаюць туды. "Можа які захоп заложнікаў?" - падумаў я. Адзін з іх міма мяне прайшоў паглядзець, а яму: "Таварыш сяржант, што здарылася?", а ён у адказ:
- Я не сяржант.
Паглядзеў я на пагоны, - прапаршчык. У касках яны абодва. Я назіраю, людзі міма праходзяць. Чалавек пяць прасіў звярнуць увагу, глядзіце, нешта там ёсць такое, здымайце на тэлефон, у мяне няма тэлефона. Нешта там, маўляў, здарылася, не пускаюць мянтоў туды. А людзі міма па сваіх справах. Ніхто здымаць не пачаў, ніхто толькам нават не супыніўся. А я свайго тралейбуса чакаю. Хутчэй бы ўжо прышоў, а то яшчэ мяне заграбуць, як вельмі цікаўнага і скажуць, што гэта можа я і выклікаў іх сюды і спектакль наладзіў. Нарэшце падыйшла мая сямёрка. Сеў і з'ехаў дахаты. Мне праз прыпынак выходзіць. Выходжу на "Лабанка 99" - чалавек 10 сядзіць моладзі, якія мяне ўжо добра ведаюць, і якіх я многіх у твар ведаю. Кажу ім, едзьце да Бліскавіцы, там нешта такое цікавае павінна адбыцца. Ментоў не пускаюць усярэдзіну. Не ведаю, яны пэўна ніяк не адрэагавалі. Як сядзелі, так і сядзелі. Можа потым адумаліся і паехалі глядзець, што ж там адбываецца каля Бліскавіцы.
Прыехаў я дадому, запалкі прывёз і чвэрць кавуна. Зжэр з такім смакам сваю долю кавуна. А потым і Вераніка з'ела.
Вось такія справы. Заўтра ў мяне вельмі напружаны дзень. Панядзелак. Што будзе заўтра, - не скажу вам, каб не сурочыць. Але сёння мой гарадскі быў гарачым, як у Смольным. Званілі і званілі. Сябры, знаёмыя... З сястрою па Вайберу перагаварылі, спачатку Вераніка, а потым я. Пасуць мяне здорова, на самым высокім узроўні пасуць, як толькі што-небудзь сур'ёзнае пачынаю гаварыць з Нядзяй, адразу вырубаецца вайбер. Яны і тут нас усіх на ФБ пасуць і адсочваюць. А ў аўторак на допыт зноў да Іванова Аляксандра Васільевіча, а першая чысла ў сераду на прыём да генерал-маёра юстыцыі Наскевіча Івана Данілавіча, так можа аказацца, што мы ячшэ і сваякі з ім. Вось такія справы. А ў вас што? Што яшчэ? Сяргею Ціханоўскаму ад самай раніцы пачаў пісьмо пісаць, дык так і не скончыў. Заўтра дапішу. Пераначуем, болей пачуем. Пайду папалю на лоджыю, дарэчы, прывучаю чаек, каб рыбу бралі з рук. Пакуль баяцца. і ў небе сёння цэлы клін чаек бачыў высока, ляцелі ў бок метро Каменная Горка.
Бывайце здаровы.
Жыве Беларусь!
Свабоду Ціханоўскаму!
Стоп Таракан!


Рецензии