И будзе нехта...
Дала мне Вераніка 50 рублёў, каб я купіў рамку для партрэта, які на днях намалявала Марына Лайкова і яе муж Янка, паэт белраускі, перадаў учора ці пазаўчора, каб мукі купіў для мачанкі, малака, і сыроваткі... Яна рашыла сёння пабалаваць мяне мачанкай. Два гады прашу, каб бліноў напякла, ці аладкаў, - ні ў зуб нагою. Не пячэ, не хоча. А тут захацела мачанкаю мяне пабалаваць. Паехаў я ў Мацярык купіць рамку. Аббегаў мо сем кіёскаў пакуль знайшоў "Пал-мал" - цыгарэты бэзавыя. Купіў. Стаю на прыпынку. Падыходзіць хлапец: "Баця, дзёрнеш з пагранцом?" - "А што ў цябе?" - гарэлка адказвае ён і дастае мярзаўчык. Менты ідуць. Кажу схавай, бо заграбуць. Глынуў з ім, пагранцом Віктарам, тры глыткі. Ён глынуў. А потым яшчэ я два глыдкі лыкнуў. І ён. Візітку яму сваю каранованую падпісаў. Мой аўтобус № 17 падыйшоў і я пабег. Ён застаўся. Выходжу каля Максімуса, каб перасесці на тралейбус №7 і даехаць да "Хіта", каб заказ Веранікі да канца выканаць. Стаю. Чакаю. Падыходзіць, Сяргеем назваўся з Наваполацка. Прапаноўвае выпіць спірту. Я спачатку адмаўляўся, што за спірт такі і чаму ён мяне выбраў? Пра Ціханоўскага гаварылі, ну, так жа атрымалася, што хлапец з Новаполацка таксама Сяргей, дарэчы сядзеў некалькі гадоў. І псарыяз у яго я заўважыў. Не хацеў піць, але калі ён дастаў літровую банку, у якой плавалі трускаўкі, я не змог адмовіці чалавеку. Глынуў глыток спірту і закусіў трускаўкай, якая патрапілася ў рот. Сяргей пайшоў пешкі кудысьці. Стаю і чакаю. Падыходзіць Дзіма Казлоўскі, з якім я сядзеў на Акрэсціна ў 2017 годзе ў дзевятай камеры, у якой мы з глуханямым спявалі песьню "Дзевяты адсек" і так крычалі і спявалі, бо ён жа глуханямы, што менты пачалі ў дзверы грукаць і карцэрам пагражаць. Я яго пазнаў, а ён мяне не. Цыгарэту страляе ў мяне. Я даў. І тут з'яўляецца яго сябар, таксам гулуханямы, але чуе крыху, Павел Чарнавус, я нават запісаў яго адрас і тэлефон, ён у нашым мікрараёне жыве, падруліў ён да нас, і праз яго я растлумачыў Казлоўскаму, што сядзелі мы разам на Акрэсціна ў адной камеры дзевятай (Севярынец тады ў дзесятай сядзеў), - успомніў ён.
Пачалі гэтыя глуханямыя, адзін з якіх чуе, у мяне цыганіць грошы, амаль апошнія, зыходзячы з таго, што мне ж яшчэ купіць трэба тое, па што Вераніка паслала, - выцыганілі 5 рублёў, даў. Дык яны помым яшчэ 2 ріблі просяць. Нахабства. Я крычу, яны ж глухія, думаю, зараз мянты заграбуць. Адыйшлі ў бок. Доўга стаялі і нешта паміж сабою гаварылі. Ужо хацеў кінуць ім тыя два рублі, але перадумаў. Не кінуў. Абарзелі яны. ГЭтыя глуханямыя. Бачу сышлі. І Мая сямёрка нарэшце прыйшла. На наступным прыпынку сеў мой Сяргей, які мяне спіртам пачаставаў. Пераміргнуліся толькі. Заезах У "Хіт" Кіпіў усё па спіску, але не было там сыварткі. Сказалі, што Альмі ёсць. Пайшоў з сумкамі ў Алмі. Зайшоў. І там няма, узяў замест сывараткі кефір, бо сказала прадавачка, што з кефіна можна зрабіць сываратку. Цягнуся з сумкамі на сувой прыпынак да Алмі. А ёсць такі Юрый Іванавіч Мельнік, якому я ўчора званіў і сёння, ён бамжоў калісьці на Сухарава акультурваў, .я яму званіў, а ён не падымаў трубку. .,І тут бачу, - чэша ён з нейкім чуваком.
-Юрый Іванавіч! - крычу.
Не абазнаўся, - ён самы. Сталі, пагаварылі, я яму званіў, каб даведацца, ці таго Віталіка Татарын зарэзаў, якога я ведаў. А Юрый Іванавіч, аказваецца, нічога гэтага не ведаў. Ён сам толькі што пасля інфаркта, выпісаўся з Івацэвічскай больніцы. Тэлефон у яго памяняўся. Абнавілі каакрдынаты. Ён не ведаў, што Аляксандра ДЗекуна пахавалі. Усё яму распавёў. Расказаў. Парадаваўся, што ён жывы застаўся. І ён парадаваўся. Абняліся. Разыйшліся. І дахаты прыехаў. Слава Богу, што ён мяне так любіць, што ён мяне так беражэ. Жыву я! Жыве Беларусуь! І - Стоп, Таракан! Свабоду Ціханоўскаму! Вам можа недарэчным кажуцца апошнія сказы, а мне -- не! Жыве Беларусь!
Свидетельство о публикации №220070301744