Яна бел

Каваль Андрэй жыў у Вільні і быў вядомы як ўмелы майстр. Дома ў яго не было і спаў ён на старой ляжанцы прама ў сябе ў майстэрні, але быў ён станісты і прыгожы сабой, і ўсе дзяўчаты на яго азіраліся. Некалькі разоў да яго прыходзіла свацця, але купец кожны раз адмаўляўся: ня ляжала яго душа да прымацкага хлебу.
Нарэшце знайшла свацця маладую ўдаву-купчыху, мужа якой забілі рабаўнiкі. Клікалі яе Алёнай і была яна не багатая, але сціплая і прыгожая. І жылі з ўдавой двое дзяцей: хлопчык трох гадоў і дзяўчынка чатырох. Казала свацця, што была ў Алёны яшчэ адна дзяўчынка, але памерла ў раннім дзяцінстве.
Арганізавала агледзіны. Глянуў на ўдаву Андрэй і палюбіў усім сэрцам. Жаніліся, сталі жыць разам. Дзяцей Алёны каваль прыняў як сваіх, гуляў з імі, браў у майстэрню і прыносіў маленькія падарункі. Бачачы каханне каваля і яго добрае стаўленне да дзяцей, заквітнела Алёна, хадзіла шчаслівая і вочы яе ззялі каханнем.
Аднойчы каваль узяў з сабой дзяцей на базар, а Алёна засталася гаспадарыць дома. Прыбрала, паставіла рыхтавацца ежу, пасля села прасці. І так лёгка, так добра было ў яе на душы, што і не заўважыла, як заспявала. Ціхенька, напаўголасу. Спявае і раптам чуе, як нехта падпявае ёй тоненькім голасам. Змоўкла - голас спыніўся. Паглядзела вакол - нікога не відаць. Заспявала іншую песню - зноў чуе нечае спевы.
Увечары, калі за вячэрай дзеці наперабой распавядалі падзеі дня, што бачылі, каго сустрэлі, Алёна ўзгадала дзённую прыгоду і таксама распавяла пра голас. Падзівіўся каваль, хто б гэта мог быць, ды і махнуў рукой: ці мала чаго прычуецца цi здасца. А калі збіраліся спаць, дзяўчынка раптам і кажа:
- Гэта Яна.
- Хто? - не зразумела Алёна.
- Яна. Тая, што падпявала табе.
Пачалі дапытываць. Дачка распавяла, што раней, калі яшчэ не было новаго таты, а мама сыходзіла надоўга па справах, да іх прыходзіла пагуляць дзяўчынка ў стракатай сукенцы, і дзеці клікалі яе Янай. Хлопчык таксама ўспомніў незнаёмую дзяўчынку і дадаў, што яна была заўсёды ціхая і бледная, быццам не выходзіла на вуліцу.
Падзівіліся Алёна і Андрэй, як магла дзяўчынка прыходзіць і сыходзіць праз зачыненыя дзверы, а галоўнае, чыя б гэта магла быць дзяўчынка? Суседская?
Ляглі спаць. Ноччу чуюць: хтосьці шэпча ціхенька і смяецца тоненькім голасам, потым усё сціхла. Раніцай глядзяць, у дзяўчынкі адрэзаная пасма валасоў, а ў хлопчыка выразана дзірка на кашулі.
«Эге, - заключыў каваль, - тут справа нячыста». Падзяліўся з Алёнай, вырашылі пакуль нічога не рабіць, паглядзець, што будзе далей. На другую ноч шэпт і смех паўтарыліся, потым раптам пачуўся шоргат босых ножак па лавах і зноў ціха. Раніцай ўсталі, пайшлі ў хлеў, а ў казы на баку выразан маленькі квадрацік поўсцi.
З тых часоў і павялося: кожную ноч чуваць шэпт, смех, тупат па лавах. А раніцай дзе-небудзь выразана новая дзірка або клок поўсці ў жывёл. Вось бяда! Нават ужо ня ведалі, што і рабіць.
Пайшоў Андрэй да віленскага вядзьмака, распавёў пра сваю бяду. Пытаецца, хто б гэта мог быць? Падумаў вядзьмак, ды і адказвае:
- Гэта шэшачка. Ці ня памірала малое дзіця ў доме? Гэта душа нябожчыцы жыве з вамі. Шкоды вялікай яна не прычыніць, так, дурэе.
- Можа і так, - пагадзіўся каваль, - ды нам ад гэтага не лягчэй. Мала таго, што спаць не дае, дык яшчэ і рэчы псуе! Ці нельга што-небудзь прыдумаць, каб ад яе пазбавіцца?
Задумаўся вядзьмак:
- Што ж, ёсць адзін спосаб. Паспрабуйце съехаць з дому куды-небудзь, на тыдзень-два. Сумна ёй стане без людзей, вось і сайдзе ад вас...
Сказана - зроблена. Прыйшоў Андрэй дадому, нагадаў жонцы і дзецям збіраць рэчы. Думалі пажыць у майстэрне, а праз пару тыдняў звярнуцца.
Сабраліся, пагрузілі вузлы на калёсы, ззаду прывязалі казу з выразанымi пралысінамі. Пытаецца каваль: «Усё сабралі?» Раптам чуюць аднекуль з калёс тоненькі голас: «Не ведаю, як астатнія, а я мае нажнічкі ўзяла!» Кінуліся шукаць - нікога не відаць.
Што рабіць? Махнуў рукой Андрэй, сказаў Алене з дзецьмі разбіраць рэчы, сам iзноў пайшоў да вядзьмака. Выслухаў вядзьмак аповяд каваля і кажа:
- Выходзіць, дом дзеля яе ня такi неабходны, як ваша сям'я. Чаму б вам ня пагаварыць з ёй, ня пазнаць, што яна жадае?
- Ды няўжо ж яна адкажа?
- Адкажа, - кіўнуў вядзьмак. - Назаві яе па імені. А ня пажадае адказваць, скажы, што прынясеш ў дом ядловец ды ваўчкі. Шэшачкi гэтага вельмі ня любяць...
Падзякаваў каваль і пайшоў дадому. Ноччу зноў пачуліся шэпт і смех. Толькі шэшачка пабегла па лавах, як каваль запаліў святло і кажа:
- Яна, выходзь!
Маўчыць, не адклікаецца, шумець перастала. Каваль паўтарыў:
- Выходзь, Яна, ня лякайся. А ня то заўтра прынясу з лесу ядловец, навешу па ўсіх кутках і патаёмных месцах.
- Добра, - паслухаўся тоненькі голас. - Я выходжу. Ня трэба ядловец.
Глядзяць, з-за печкі выходзіць маленькая дзяўчынка ў стракатай сукенцы, ростам з котку. Гарэзаваць перастала, стаiць вочы долу, дзiчыцца. Шкада стала Андрэю нябараку, пытаецца:
- Ці не холадна табе? Можа, есцi хочаш?
- Не, - адказвае, а сама вочы падняла, ды так і зыркае.
- Ня бойся, - кажа каваль, - мы цябе не пакрыўдзім.
Тут Алёна таксама паднялася, дзеці з ложку поглядаюць.
- Ну што, Яна, давай сябраваць? - кажа Андрэй і працягвае далонь.
- Давай, - кіўнула дзяўчынка.
З тых часоў жыла сям'я каваля з шэшачкай дружна. Удзень Яна прыходзіла пагуляць з дзецьмі, дапамагала Алёне па гаспадарцы, а начамі дурэць перастала.


Рецензии