Небяспечная мелодыя

НЕБЯСПЕЧНАЯ МЕЛОДЫЯ
Стаяў на лоджыі, насвістваў мелодыю "Свяшчэннай вайны", ляцеў нейкі жук і замертва ўпаў на падваконне каля маей рукі. Я здзівіўся, што хоча Гасподзь сказаць мне тым, што жук упаў замертва, калі я высвістваў мелодыю " Свяшчэннай вайны"? Дарэчы, некалькі разоў заўважаў, разы тры ці чатыры, як толькі пачынаю свістаць, падымаецца вецер. З гэтай прычыны нядаўна і зьявіўся афарызм у фэйсбуку "Не свішчы - вецер разбудзіш, - старажытнае выслоўе, ці мая сентэнцыя ". Упершыню сутыкнуўся з падобнай зьявай у 2014 годзе каля Храма Архістраціга Божага Міхаіла, быў Вялікдзень, і я каля храма ў рэчышчы праекта
"Аграда Храмаў" спяваў песьню " Бітва Любові", дык там не проста вецер падняўся, а цэлая віхура, віхр закруціўся, пазрываў са сталоў, бо яшчэ некаторыя людзі праносілі асвяшчаць снедзь, пазрываў са сталоў што легкае і пачаў кружыць. Здымаў рэжысер Каралёў, але ў яго потым ляснуўся комп, і гэтых кадраў мусіць і не засталося. Амаль цэлы год ён разбіраўся са сваім кам'ютарам. Падыйшоў сантэхнік царкоўны, і Аляксандр, якія таксама заўважылі віхр, і нехта з іх сказаў: "О, Божанька сварыцца!". А я ў той момант адчуў сябе не проста бардам, а Вешчуном, Валхвом, заклінацелем стыхій. Адчуў рэальна.

А жук паміж іншым заварушыўся і папоўз. Я пакратаў яго пазногцем, перавярнуў на спіну, ен лапкі склаў, зусім мертвым прыкінуўся. Невялічкі такі жучок, не болей сантыметра. Паклікаў Вераніку паглядзець цуд, распавеў ей пра абставіны, а яна ўзяла і вось карцінкай гэтай з Віцебскім храмам падчапіла, як на лапатку, жука і выкінула.
"Што ты нарабіла? Я ж хацеў сфатаграваць, і выставіць у ФБ, людзі сказалі б, што за жук, як ен завецца, з якога сямейства... А так нічога цяпер не буду ведаць. Можа ў назве была б нейкая падказка". Ледзь не пасваліся з Веранікай з-за гэтага жука. Але я хутка закрыў тэму. Праехалі! Яшчэ будзем з-за нейкіх жукоў сварыцца...
 Чатыры чайкі наразаюць кругі, падбіраюць рыбу. Спачатку адна чайка зьела дзве рыбіны, а праз хвілін 20 прыляцелі чатыры, і падбіраюць тое, што засталося.


Рецензии