Iдыёт
– Упершыню ў жыцці бачу такога грубіяна! Ён тройчы сказаў на майго сына ідыёт! Што гэта такое!
Ілона ўхапілася за шчокі, зрабіла вялікія вочы і тэатральна, трагічна прамовіла:
– Гэта ўсё Дастаеўскі!
– Што?! – зараўла Мамучыкава мамашка, – чагооо?
– Песня ў маёй машыне, “Ідыёт”. Бутусаў спявае, вы не чулі? Мілька проста паўтарыў, відавочна. Прабачэння!
– Зусім з глузду паз’яжджалі, абы адмазацца. Вось дык выхаванне! Пайдзем, дзіця!
Мамучык хітравата паглядаў на Мільку з-за пляча, аддаляючыся. Ілона пераможна ззяла зялёнымі вачыма, выпрастаўшыся. Дзеці прыціхлі і ўглядаліся ў яе пільна. Адбывалася нешта важнае і тонкае, роўна секунду. А потым усе пайшлі далей займацца сваімі справамі.
Доказ:
https://www.youtube.com/watch?v=mvK7EcuptiY&feature=emb_logo
Свидетельство о публикации №220071201890
Мульцік шыкоўны! Песьня файная! Сабе спампаваў.
Сваю старонку я часова зачыніў, бо з'явілася магчымасьць некаму паказаць мае тэксты. З гэтай жа нагоды стаў парадкаваць нататкі - наступная частка пра Хату.
_____________
Вас чытаю.
Посьпеху!
Валерий Ясень 13.07.2020 13:37 Заявить о нарушении
Прыйшоў водгук на мае тэксты. На іхную думку ёсьць пэўныя пэрспэктывы, але пры ўмове дапрацоўкі. Пазначылі хібы.
Шчыра кажучы не было ў мяне такой мэты - з галавою кідацца ў пісьменьніцтва. Яшчэ дакладна ня ведаю, ці буду займацца дапрацоўкай.
Калі вы хочаце і калі гэта будзе дарэчы ў цяперашні няпросты час, магу вам паказаць працяг пра хату, то бок трэцюю частку (першыя дзьве вы ўжо бачылі).
Валерий Ясень 11.11.2020 07:08 Заявить о нарушении
Працягваю чытаць.
Има Иро 12.11.2020 16:39 Заявить о нарушении