Бессистемная опозицыя

                “Безсістэмная” апазіцыя
Якая ж гэта можа быць апазіцыя, калі яе так называюць? Людзі кажуць, што супраць лома, няма прыёма, акрамя іншага лома. Сістэму можа зламаць толькі больш дасканалая, болей арганізаваная сістэма. Бо дзяржава зверху ўніз і гарызантальна крыж-накрыж пранізана наскрозь сістэмамі кіравання. Куды ні памкніся – натыкашеся на тую ці іншую сістэму. Безсістэмна бароцца з любой сістэмай, усё адно што час ад часу пальцамі хапацца за спіцы, спрабуючы спыніць рух кола. Зусім застанешся без рук.
Жыў у нашай вёсцы Грыша, мой аднакласнік, ён быў ляўшуном. Нейкі такі нехлемяжны атрымліваўся, непаваротлівы… А ўсё таму,  што сістэма выхавання і адукацыі намервалася яго з першага класа зламаць, перавучыць, каб ён пісаў так, як і ўсе, праваю рукою. Па руках настаўнікі білі, і толькі, бывала, адвярнецца настаўніца, як Грыша перахопліваў асадку ў левую руку. Таму і характар у яго атрымаўся “нефармальны”, пазасістэмны, іншым словам нейкі пакоцаны і “пакалечаны”. Ехаў Грыша на ровары ў школу. Наперадзе трактар выскачыў на скрыжаванне, піпіпкнуў… Грыша да таго разгубіўся, не ведаючы што рабіць, каб не патрапіць пад колы, і забыўшыся, што трэба проста прытармазіць, не прыдумаў нічога лепшага, -- як увагнаў сваю нагу ў пярэдняе кола. Канешне ж ён затармазіў, пераляцеўшы праз руль і зарыўся носам у зямлю. Вось такім чынам з году ў і робіць наша апазіцыя. Пальцы ў спіцы сістэме, або тармозіць ушчаперыўшы нагу ў пярэдняе кола. Сістэме хоць бы што, а людзі – калечацца.
Таму і маем тое, што маем. У дзяржавы – судовая сістэма і сістэма адукацыі, медыцынская сістэма, непасрэдная прэзідэнцкая вертыкаль, сістэма ЖКХ, ідэалагічная сістэма, сістэма МУС, армія… І гэта не проста нейкае віртуальнае адарванае ад глебы паняцце, гэта рэальная сістэма кіравання, на якой сядзяць людзі, з якое яны харчуюцца і якую абараняць будуць, як сваю ўласнасць, незалежна да таго, як яны ставяцца да галоўнага Узурпатара краіны. Апазітыўны ж супраціў мае ўсяго некалькі купак свядомых, якія нават паміж сабою не могуць дагаварыцца і хаця б скаардынаваць свае дзеянні ў патрэбным напрамку. Спадзяюся, выкладаю простымі словамі?
Калі так, дык адкажыце, чаму за чвэрць стагоддзя апазіцыя не выпрацавала, не стварыла сваю альтэрнатыўную сістэму? Сістэму барацьбы, арганізацыйную сістэму? А каторы ўжо год пакаленне за пакаленнем, быццам камікаддзэ кідае асобных патрыётаў у лапы сістэмы, якая проста іх перамолвае, перакручвае і выкідвае з актыўнага жыцця. Канешне вычляніць адну прычыну ў гэтай сітуацыі не магчыма, яна не адна, -- цэлы пярэсты букет.
Адзінае, на чым пакуль трымаецца грамадская супольнасць, -- гэта сістэма маральных каштоўнасцей. Сыходзячы з гэтай духоўнай сістэмы каардынат і патрэбна адбудоўваць іншыя сістэмы супраціву.
Але для будаўніцтва патрэбны сродкі. Дзе іх узяць? Адкуль? Таксама цяжка пад’ёмная праблема. Маўляў, знайдзіся які-небудзь беларускі Хадаркоўскі, кінь ён на апазіцыйныя структуры які мілльярд даляраў, і апазіцыя ў дзін прыём скінула б Лукашэнку. Не-а, браты беларусікі, не было б так. І не будзе. Вы дзяржаўнай сістэмай даўно паімённа пералічаны і ўключаны ў адпаведныя спісы, згодна вашых здольнасцей і магчымасцяў, а ці ёсць у вас хаця б прымітыўныя спісы патрыётаў, нацыянальна свядомых грамадзян? Беларускамоўных ці пакрыўджаных сістэмай? Прыхільнікаў, ці тых, хто гатовы змагацца? Спісы, праз якія пры жаданні можна імгненна мабілізаваць грамадства на дзейсны супраціў? Упэўнены, што такіх спісаў няма. І нават, калі нехта ўбухае ў супраціў мільёны даляраў, першае, што пачнецца – бойка і раздрай за грошы. Вайна ўсіх супраць усіх.
Але, не гледзячы на сказанае вышэй, апошнім часам беларусы выявілі здольнасць да самарганізацыі і нават паказваюць прыклад іншым народам, якім чынам магчыма вясці барацьбу з тыраніям. У некаторых месцах людская гурма ўжо смела адбіваць з рук амапаўцаў сваіх сяброў. Гэты добры знак. Бо іхняе нахабства і беспакаранасць даўно зашкальвае. У сявязі з гэтым хачу сказаць, асабліва жанчынам: заўсёды насіце ў сваіх касметычках голкі грашоў, такія вялікі голкі, і калі вас пачнуць хапаць, або цягнуць некуды людзі ў цывільным смела пускайце тыя голкі ў ход, парыце ў твар, па руках і нагах, -- некалькі уколаў голкаю і ўцякайце.
Жыве Беларусь!!! Стоп Таракан!!!!!!!


Рецензии