Сляпы Юлiк

Ёхан Леверда
------------------
Сляпы Юлік.

Скуль узяўса той Юлік, дох яго бяры, ніхто і не ведаў. Мо ў польскую , а мо за саветамі шчэ атабарыўся на вёсцы. На Палессі. Вёсачка на трох памежжах існавала. Спакон жыцця.
Сьляпы быў Юлік. З бельмамі на вачох.

Неяк , колісь , пайшлі кабеты шмацце прасьці на Бобан, дзе з крыніцы чысцюткая вадзіца струменілася.
А тут нехта стогне ў плюшніку. Пад дубам.
Глядзь, а там у плюшніку, у рыззі чалавек. Ляжыць клубком , трусіцца.
Трызніць, або як адыходам у той сьвет.
Заенчылі кабеты, старая Джогланіха закамандавала: дзеўкі!
Цягніце паночка да мяне , на вушкі.
В там пабачым. Дзеўкі паднялі рыззё. А там куфрэц, чорны, а в ім - скрыпка.

Чалавек аказаўса старым чалавекам. Зусім не маладым. Ачуняў. Малако дый ласка жаночая. Мовы ўсялякія разумеў Юлік.
Але не памятаваў , хто ён, скуль.

Жыў Юлік у Джогланіхі старой. Граў па вяселлях і па хаўтурах. За сына , старэйшага быў, які у Японскай загінуў.
Вёска пакахала Юліка. Паважала. Вучоны чалавек. Музыка.

А калі, часам Юлікчак у самоце быў, выходзіў далёка , у поле, ранкам, да дубоў і граў нешта свае. Нейкае цемрашальства.
Вяскоўцы, пачуўшы , як жалобна стогне скрыпка, казалі: гаротнік наш, Юлік, каб здох той, хто в яго памьяць забраў і вочы. І стаялі цішком. Плакалі. Бо тоешо граў Юлік, було іхнее. Роднае.

Забралі Юліка ранкам.
Кажуць дзед Каваль паварушыўса.
Стары аўстрыяка, які з першай сусьветнай тут застаўся, Франчэска, дачка войта мясцовага, калеку іншаземнага пашкадавала. Добры быў Florian каваль. Лехка коннікаў падкоўваў. Майстар.
Майстар таварушу Цанаве паперы пісаць.

Колі Юліка забіралі , ён старой Джогланісе ў руку пярсьцёнак цішком уклаў.

Кажуць, унук, Джогланіцы старой, пісаў да Ізраілю. Там нейкія словы на пярсцёнку , у сярэдьзіне булі. Іншамоўныя.


Калі я запэўню Вас, што пан Юлік выжыў - я схлушу.
Бо ніхто не выжыў, хто ведаў у вёсцы , пана Юліка. Іх спалілі акаўцы. Усіх. І вёскі німа. Так було.

Пан Юлік, ён жа Юліуш ******". Прафесар кафедры ****** універсітэту *****" ЗША.
Які змагаўся у шэрагах арміі ЗША, у Першую Сусветную, і які адлучыўся, часова, каб выратаваць сваіх родных, у Беластоку.


Рецензии