Вось дык сiтуёвiна

ВОСЬ ДЫК СІТУЁВІНА
Вось такая сітуёвіна. Сядзім з Веранікай дома, гадзіны дзве таму было. Я на кухні каля кампа, Вераніка ў спальні. Я чую, што хтосьці адмыкае дзверы ключом. Падумаў, што раптоўна прыйшоў сын Андрэй, або Мікола. Выходжу ў прыхожую. Адначасова выходзіць са спальні Вераніка. "О, а я думала, што ты некуды пайшоў? - здзіўлена гаворыць яна"
- А я думаў, што Андрэй прыйшоў?
Гляджу зашчоўку ніжнюю, яна адкрыта.
Што гэта было?
Я так і не зразумеў, і Вераніка не заразумела, сказала толькі:
- Гэта зомбі нес запужаць хочуць.
Усё было б нічога, але ключы ад маёй кватэры некаторы час знаходзіліся ў міліцыі, ці ў кэдэбэшнікаў. Мне раілі разумныя людзі, адразу ж памяняць замкі, але ж дзе тых грошай набярэшся на дарагія замкі. Трэба заўтра паставіць хаця б якую шчыколду.


Рецензии