Хросныя
Уладзіміру Высоцкаму
Проля — так звалі маю Хросную, і такое ж імя насіла маяродная цётка. Невядома чаму на Палессі Еўфрасінню абавязкова перахрышчваюць у Пролю. Бо калі цётка з’ехалаў Растоўскую вобласць і атабарылася ў Абліўскім раёне хутара Лабачоў, данскія казакі не змаглі разабрацца з яе імем і празвалі Палінай. Маю маці Елізавету ў нашай вёсцы звалі Ліса і толькі на Ганцаўшчыне ў вёсцы Люсіна назвалі па-сапраўднаму, — Ліза. Аляксандру абавязкова назавуць Лексай, маю стрэднюю (стрыечную) сястру Параскоўю звалі Пашай, а прабабулю з такім жа імем — Параска. Маіх дзвюх бабуль Марый таксама па-рознаму называлі: таўмачаўскую — Маруся, малешаўскую чамусьці звалі Мар’я, а цётку — Марыя Нікіфараўна. Увогуле, звычка перакручваць на свой лад імёны пэўна ідзе ад продкаў, якія намагаліся падмануць Нядолю. Іншы раз перакручванне даводзіць да смешных сітуацый, што не толькі Нядоля заблытваецца, але і людзі блытаюцца: запрашалі з жонкаю гасцей на вяселле і ў спісе фігурыравала імя Моця з Церабліч, узяліся падлічваць па колькасці мужчын і жанчын асобна, бо ад гэтага залежала закупка спіртнога, але вось паралельныя спісы ніяк не сыходзяцца.Пачалі разбірацца, аказалася, што Вераніка Моцю з Церабліч (у рэальнасці — Цімоха) увесь час заносіць у спіс жанчын.
Шмат таямніц, звычаяў і абрадаў захавалі палешукі яшчэ з тых, старажытных часоў, пра якія нават у летапісах не ўзгадваецца — толькі жывой людской памяццю перадаецца ад сэрца да сэрца праз пакаленні, каб нашчадкі, гэта значыць мы з вамі, маглі штосьці зразумець.
Вось хоць бы гэтае. Чаму палешукі выбіраюць не адну хросную, — а дзве, дзве хросныя маці і два хросныя бацькі? З чатырох розных сем’яў апекаваліся дзіцяткам.
Проля была з нашага роду,яе бацька Павел Адамавіч — стрэдні (дваюрадны) брат майго дзеда Мікалая, быў легендарнай асобай на сяле: загадчык свінафермы, брыгадзір, першы кавалер ордэна Леніна, пра яго і ў газетах часта пісалі, але палешукі не надта любяць цярпець над сабою якую б то ні было ўладу, бо пачуваюцца людзьмі вольнымі і незалежнымі, таму і зганьбілі людзі,празваўшы за вочы Куцыкам.Так Проля стала Куцыкава:«Куць-куць-куць!» — такім чы-нам у нас падзываюць свіней да карыта, калі даюць есці. На той калгаснай свінаферме яна пазней і працавала, спачатку ветэрынарам, а затым і загадчыкам.Там жа, калі я быў зусім маленькім, працавала і мая маці.
Адным летам (пэўна баба Маруся была ў больніцы, і мяне не было на каго пакінуць) некалькі тыдняў запар маці брала мяне на свінарнік. Садзіла, бывала, каля руля на раму ровара і везла з сабою на работу. Сама размешвала ў ваганетках свінячае пойла, налівала ваду, сыпала апілкі і салому для подсцілкі, а мяне пакідала вольным. Гуляў сабе каля свінарніка ў свае дзіцячыя гулі, корпаўся ў кучы апілак або заходзіў у хляўчук да маленькіх парасятак. Гэта было маёй любімай забавай на свінарніку: парасяткі тыкаліся вільготнымі лычыкамі ў твар, абнюхвалі мяне, пахруквалі, а я круціў іх за вушы, цягаў за поўсць, або торкаў пальчыкам у вочы, спрабуючы выцерабіць бліскучы шарык — і так добра мне было сярод жывога маладога свінства, што кожны раз з радасцю працягваў ручкі ўверх, калі маці ў чарговы раз выпраўлялася на свінарнік. Але аднойчы здарылася нешта для мяне незразумелае. Хутчэй за ўсё, баба Маруся вярнулася з бальніцы, і маці цяпер непатрэбна было цягаць мяне з сабою на работу, а я за гэты час так прыкіпеў да вольных дзіцячых забаў, і вось — працягваю да матулі ручкі, а яна не садзіць на ровар і строга гаворыць, што нельга. Не ведаю, колькі гадоў тады мне было, але помніцца, што гэта стала маім першым сур’ёзным расчараваннем у жыцці: «Хачу!» — тупаю патрабавальна ножкай. «Я сказала, не! Застанешся дома». «Мамо, возьмі мене! — ужо слёзы наварочваюцца на вочы, — мамочко, міленькая моя, возьмі мене до поросяток». Ужо і хныкаць пачаў, каб толькі разжалабіць яе. А яна і слухаць не хоча.
Перакідвае нагу цераз сядло: «Я сказала, сядзі дома! Мне нема колі».
Я кідаюся да ровара, хапаюся за раму, стаўлю ножку на веласіпедны ланцуг і з дзіцячай паляшуцкай упартасцю цераблюся ўверх: «Усё одно поедуз тобою!» — але маці адграбнула мяне рукою ў бок, ускочыла ў сядло і адштурхнулася нагою ад зямлі, закруціла педалямі. А я — у крык, у роспач, у слёзы… Бягу за роварам, спрабую дацягнуцца да багажніка, урэшце ўхапіўся пальцамі, мяне смыкнула ўперад і — па-ляцеў на зямлю. Маці прыпынілася на хвіліну, крыкнула камусьці: «Дзержэце Толю!» — ізноў паехала. Я падхапіўся з зямлі і пабег следам. Чыесьці ду-жыя рукі схапілі ззаду, адарваліад зямлі і сціснулі ў абдымках.Я вырываюся, брыкаюся нагамі, луплю варожае стварэнне па твары… Адпусцілі, і я зноў пабег наўздагон. Але маці на веласіпедзе нястрымна аддалялася. Не дагнаць цяпер… Сеў у адчаі на дарогу і горка заплакаў. «Як жа так? Я ж так хачу да парасятак, мне так добра з імі гуляцца, а мая родная маці не разумее, што мне трэба туды. Чаму яна не ўзяла мяне?» — сядзеў у пылоце на дарозе і заліваўся горкімі слязамі, размазваючы бруд па твары. Вялікая крыўда на ўвесь Божы свет сціснула тугою сэрца. Мая родная маці, мамулечка мая, неразумее, што мне туды трэба, што мне туды хочацца, там мне добра, там жывыя цацкі-парасяткі…
І яна ж не паслухалася, як ні прасіў, — не ўзяла з сабою. Гэта было маім самым вялікім расчараваннем дзяцінства, якое запомнілася. Першае сур’ёзнае расчараванне ў жыцці, у блізкім чалавеку — крыўда на ўвесь Божы свет. Можа, таму і вывучыўся потым на «Доктара-Ай-баліта», што з дзяцінства палюбіў жывое…
Другая мая хросная — Аляксандра Толмачэвец, цётка Лекса. Зведала яна цяжэзную долю-судзьбіну, зусім маладым загінуў яе муж Аляксей у аварыі, тая аварыя ўскалыхнула болем усё Толмачава, бо загінула адразу некалькі мужчын, маладых, дужых, а муж хроснайці перажыў трыццаць, ці яшчэмаладзейшы быў… Сама Лексападымала дзяцей, дай бог па-мяць: Лёша, Грыша, Лёня, Толя,Вася… Пяцярых на ногі па-ставіла. Так Бог судзіў, што ста-рая Мішчыха, бабуля маёй хро-снай Пролі, выцягнула мяне заваласы з Яцеля ўжо беспрытом-нага, ледзьве адкачаць змаглі,так і я для сваёй хроснай Лексы(ці не пяцігадовым?) «дапамог»уратаваць Грышу, яе сына, за-бегшы ў старую Мадзяркавухату, дзе гуло вяселле АляксеяКрука з Ксеняй з Лутак, і крык-нуў дарослым: «Дзіця тоне!». Алегэта тэма асобнай гісторыі…
Першы хросны бацька — Да-рожка Іван Адамавіч, па-вуліч-наму яго звалі Іван Сала. ІванАдамавіч працаваў доўгі часу нашым калгасе парторгам івельмі сябраваў з маім баць-кам. У пачатку васьмідзясятыхз’ехаў на павышэнне кудысьціпад Брэст і болей у роднай вёс-цы яго не сустракаў.
Другім хросным быў нашсусед праз агарод, КудласевічАляксей Якаўлевіч, па-вуліч-наму — Берачка, доўгі час пра-цаваў з дзедам Мікалаем накалгаснай пілараме. Помніц-ца, аднойчы зімою гналі сама-гонку. Для здабывання сівухібыло распрацавана некалькітэхналогій. Можна было гна-ць стацыянарным самагоннымапаратам, які вандраваў адгаспадара да гаспадара, браліпадводу і ехалі ў лес ці ў ку-сты куды далей ад вёскі, уста-лёўвалі там начынне і ціснулісамагнёт на прыродзе. А можнабыло інакш, усталёўваць апа-рат проста ў хаце. Для гэтагадзед Мікалай, на ўсе рукі май-стар, разабраў частку грубкі,нейкім мудрагелістым чынамтуды ўмуроўваў чан з вадою, адякога ішла труба, а па ёй гара-чая пара патрапляла ў «браж-нік», далей праз «адстойнік»,«сухапарнік» — у «змеявік»,адкуль капала чароўная вад-касць. Усё гэта ўсталёўвалася ўсуседнім пакоі, спальні — і калічужы чалавек заходзіў у хату,то і не мог адразу здагадац-ца, што тут гоняць самагонку.Топіцца грубка сабе ды і топіц-ца. Безумоўна, ёсць такія людзіна вёсцы, якія абавязкова пра-дадуць, а калі міліцыя даведа-ецца, то бяды не абярэшся і,бывала, адным штрафам і не аб-ыдзешся. А брага, а сам апарат?Гэта ўсё грошай каштуе. А на-ват калі і абыдзешся штрафам,то ўсё адно растраты гаспадарпанясе немалыя. Таму і наказ-валі вельмі строга дзецям, кабнікому не казалі, што гонім са-магонку. Так і тады было. Мнемо трохгадоваму ўбілі ў галаву,каб нікому «ані-ні»! Напужалімяне, настрашылі, а ў чалаве-ка такі нораў, што «забароненыплод» тым больш спакуснымуяўляецца. І вось заходзіцьБерачка да нас вечарам у госці іадразу з парога моцна здзіўля-ецца:
— Ого! А чаго гэты вы такнажарылі ў хаце? Духацішча яку бані. І дроў тобе, Мікалай, нешкода? На вуліцы адліга.
— Гэто ж старая ўвярнула,казаў, што досыць, — паспра-баваў растумачыць духатудзед, — ужэ не сталі головешківуцягваць з грубы, коб дыму ненаробіць у хаце.
А я кручуся пад нагамі, бачу,нешта не зусім зразумелаевычвараецца, вазьмі і выдайадразу: «А гэто мы самогонкугонім» — задаволены тым, шторастлумачыў даросламу прычы-ну. Тут баба Маруся падсковае дамяне і пальцам пагрозліва махае:«А ці ж гэто можно чужому ка-заць? Мы ж цебе поперэджвалі».
— Так я ж не чужому… —знайшоўся адказ, — я ж хро-сному бацьку.
Дарослыя і пакаціліся ад ро-гату. І прыйшлося дзеду Міка-лаю наліваць хроснаму, каб тойзняў пробу, — гэта па-першае, а,па-другое, калі чалавек вып’е, тоўжо стапрацэнтна не прадасць.
Вось такія мае хросныя. Алегэта яшчэ не канец гісторыі, бозаканчваецца яна неверагоднымчынам. Гадоў восем таму, калі япрыехаў на радзіму, пайшоў дасваёй хроснай Пролі. Здаецца,свінчо захварэла, а ў мяне натой час ужо дома ні шпрыцоў,ні лекаў не было, бо некалькідзясяткаў гадоў жыў у сталіцы,ды і раней, калі маці па старойзвычцы прасіла «паглядзець»што з каровай або свінчом (тыж, маўляў, ветэрынар), мне ра-білася страшна, бо ўсё веданнехваробаў жывёлы за гады паза-бывалася. Разгаварыліся мы зПроляй (я ж калісьці і практыкупад яе кіраўніцтвам ды нагля-дам праходзіў). А цяпер, бач ты,на радыё працую, кніжкі выдаю,у людзі выбіўся, пісьменнік…І яна ганарыцца мною. Але тол-мачаўцы ведаюць, што Толяніколі не задзіраў нос, бо так ународзе кажуць, што толькі пу-сты колас галаву дзярэ ўверх, атой, які наліты зернем, хіліццабліжэй да зямлі. Пра тое-сёепагаварылі, а потым мне рап-там і сорамна стала чамусьці,што вось не ведаю нават, калі ўхроснай дзень нараджэння, ні-воднага разу не павіншаваў яе.Вазьмі і спытайся: «А калі вынарадзіліся?»
— На Шчодрэц, перад старымНовым годам, трынаццатагастудзеня.
— Праўда? — здзівіўся я. —Нічога сабе. Трынаццаць — мойсамы любімы лік. Вось дзіва:апосталаў разам з Хрыстомбыло трынаццаць. Дарэмна га-вораць, што лік гэты — «чор-таў тузін». Усё Божае. Д’ябалнічога свайго не мае, мне наватманах такое казаў у манысты-ры… Усё, што ёсць, усё Гасподзьдае. У мяне нават аповесць аднадрукаваная так і называецца«Трынаццаць дзён з дзённікаАнтона Кудлатага», — а потым,вазьмі ды і скажы жартам: яведаю, што чалавек не мае ўла-ды над тым, калі яму паміраць.Калі выспявае яго час, тады Богі забірае… Але калі вы так сім-валічна нарадзіліся, то вазьмецьды і падбярэць сабе дату смерцітрынаццатага чысла, калі гэтыбудзе магчыма? Мо тады мнелягчэй было б?
«Обізацельно, — засмяяла-ся па-добраму хросная, — колібудзе можна, то падам тобе знак».І вось мінулай вясною на Ра-даўніцу, блукаючы па родныхмогліцах, раглядваючы знаё-мыя з дзяцінства твары родныхі блізкіх мне людзей, нечаканавыйшаў на магілу хроснай. Тадыі даведаўся раптам, што пале-ская Проля — гэта тая ж Еўфра-сіння, бо зірнуў на фотаздымаксваёй хроснай, на даты жыцця ісмерці, і раптам абамлеў, а затымі слёзы навярнуліся на вочы:Вячорка Еўфрасіння Паўлаўна(13.01.1948 г. — 13.06.2008 г.),— прачытаў я. Падала знак мнехросная…
P. S. Ужо калі апавяданнебыло напісана, пазваніў сваймуадзінаму сябру дзяцінства СлавуГананайку, каб разабрацца ўрэшце рэшт: чаму гэта на Па-лессі нашы толмачаўцы бяруцьажно чатырох хросных?
— Што тут чатырох? — за-смяяўся Слава, — тут нядаўнаТоля Чалдонаў (Дарожка), зякім ты на «плашчадцы» гайкікруціў (я ж у яго дзяцей хрыш-чу), дык для апошняга дзіцяціўжо трэцяга бацька ўзяў, трыхросныя бацькі і тры хросныямаці… Мала таго, дык яшчэ імоду ўзяў — дзяцей сваіх пачаўхрысціць толькі на Роздво, наРаство Хрыстова.
Вось такія мае мудрыя пале-шукі. А Толя Дарожка калісьцібыў першым слухачом маіх вер-шаў… Толмачаўцаў у ваколь-ных вёсках завуць «паліціка-намі», што значыць мудрымі іабачлівымі людзьмі. Нядаўна,выступаючы па запрашэнніВеры Буланды ў музеі ПетрусяБроўкі і распавёўшы пра тое,што на Палессі бяруць некаль-кі хросных для дзяцей, я пачуўз залы адказ, што на ўкраінскімПалессі робяць тое ж самае…Госпадзі, зберажы маё роднаеБеларускае Палессе ад вайны іпажараў…
Свидетельство о публикации №220072400241