Прачнiсь

Пачні з сябе, пачні з сябе
І колішнія ветры здзьмуць цябе
Ў вір твайго ж пераканання...
Што ты такі жа, як усе,
Усе, хто ў сэрцы не збярог
Ні роднай мовы, ні каня, ні рыцара яднання...
Пачні з сябе, пачні з сябе
І, мабыць, адрадзіцца зможаш.
Калі не шэптам скажаш ты сабе,
А ў голас! У голас!...
Што існуе народ такі, што існуе,
І беларускім ён завецца!
А ты, а ты - яго ты сын!
І гэтым трэба, трэба ганарыцца!


Рецензии
Навеяло:
...гадамi у сэрцы заглушиць сваiм не мог...

Юрий Тамистов   15.03.2023 19:50     Заявить о нарушении