Якi сёння дзень?

Памятаю свой першы працоўны дзень пасля ўніверсітэта.
– Калі там неспрыяльныя дні? – запыталася ў нас начальніца і стала хутка гартаць газету, што ляжала на стале. – Ужо пачынаюць телефанаваць нашы пастаянныя кліенты.
– У гэтым месяцы яшчэ і моцную магнітную буру абяцалі. От, задзяўбуць нас, – падтрымала яе загаддзелам.
– Вы сапраўды у гэта верыце? – здзівілася я.
– А вось пабачыш! – усміхнулася начальніца. – Як толькі неспрыяльныя дні, магнітныя буры, маладзік ці поўня, трымайся: телефануюць, пішуць, прыходзяць – і ўсё адны і тыя ж, і ўсё са скаргамі ды праблемамі.
Так і было – і паўтараялася з месяца ў месяц. Я нават ужо стала загадзя вывучаць каляндар самых неспрыяльных дней, каб быць падрыхтаванай.
Але неўзабаве змяніла працу. У новым калектыве ніхто «не жыве» па неспрыяльным дням. І я не шукаю інфармацыю – буры ідуць ці поўня на небе, – усе дні ў мяне спрыяльныя.


Рецензии