Цiханоуская, сцiхнi!

Ціханоўская, сціхні!
Ці ты не разумееш, што сваімі заклікамі да забастовак шкодзіш уласнай краіне? Ты ставіш свае прынцыпы вышэй за жыццё народу. Ці ты не ведаеш, што часам лепей адступіць? Пэўна, ў цябе для такога манеўру не хапае ці то мудрасці, ці вопыту. Вельмі добра, што ты не стала прэзідэнтам. А то б рабіла свае эксперыменты на ўласным народзе ці краіне. Сваімі дзеяннямі ты і такія як ты прыўносяць раскол у грамадства. І з якой нагоды тут бела-чырвона-белыя сцягі, калі ў нашай краіны ўжо ёсць свой сцяг? Чырвоны колер полымя, які не згасіш, бо ён асвятляе ўсім народам шлях да камунізму. Таму што ў чалавецтва няма іншага шляху. І гэта агульначалавечае. Яно заўжды вышэй, чым нацыянальнае, хаця і яно таксама патрэбна, але пасля.
Наўвогуле, у чымсці ты мела рацыю. Я таксама, напрыклад, супраць аншлюзу Беларусі Расіяй, за сяброўства з краінамі-суседзямі, але калі ты не ўмееш ваяваць, лепей не бярыся. Бо ў выніку вашай упартасці і няўступлівасці можа атрымацца:
 "В этой речке утром рано
Утонули два барана"
І наўвогуле, ты забылася, што кепскі мір лепей за добрую сварку.

"Я не павяду сваю краніу за цывілізаваным светам". Вядома, не трэба весці такім шляхам. Бо сённяшні цывілізаваны свет - гэта ў значнай ступені хімера і абстракцыя, якая мала чаго карыснага можа прапанаваць новага ў культурным плане. Таму што "цывілізаваны свет" перапоўніўся непатрэбшчынай і вычварэнствамі. Трэба весці свой народ сваім шляхам, карыстаючыся ўласным розумам, і па магчымасці самім быць узорам для астатніх народаў. Развіваць культуру, родную мову, не толькі эканамічныя, але і культурныя адносіны з краінамі - суседзямі, бо не хлебам адзіны жывы чалавек, а народы - не эканомікай адзінай.


Рецензии