Чорны Аuтазак

Маці пайшла рабіць у начную змену і пакінула маленькую дачку дома адну. Сыходзячы, маці ўключыла дачцэ Інтэрнэт і сказала: “Глядзі, што хочаш, толькі не адчыняй апазіцыйны сайт!”
Дзяўчынка не паслухалася. Як толькі маці пайшла, дзяўчынка зайшла на апазіцыйны сайт і стала яго чытаць. Раптам на маніторы само сабой запусцілася відэа з дыктарам тэлебачання ў пінжаку і гальштуку. “Дзяўчынка, дзяўчынка, - кажа дыктар. - Чорны Аўтазак едзе па тваім горадзе. Зачыні сайт!”
Не паслухалася дзяўчынка, чытае сабе далей. Праз хвіліну відэа запусцілася зноў, і дыктар гаворыць: “Дзяўчынка, дзяўчынка, Чорны Аўтазак едзе па тваёй вуліцы. Хутчэй зачыні сайт!” Не паслухалася дзяўчынка, не зачыніла сайт. Тады дыктар закрычаў страшным голасам: “Дзяўчынка, дзяўчынка, Чорны Аўтазак ужо ля твайго дома! Я папярэджваў, трэба было слухацца”.
У дзверы кватэры загрукалі. Дзяўчынка спалохалася і схавалася пад канапу. Дзверы выламалі, і ў кватэру заехаў Чорны Аўтазак.
Раніцой маці вярнулася з працы і ўбачыла, што ад дачкі засталася толькі лужына крыві і горка абгрызеных костак. А манітор на камп’ютары ўвесь чорны,  і на ім надпіс чырвонымі літарамі: “ХА-ХА-ХА!”   


Рецензии