Амаль адкрыты лiст Наскевiчу, збрыйце вусы!

АМАЛЬ АДКРЫТЫ ЛІСТ НАСКЕВІЧУ ІВАНУ ДАНІЛАВІЧУ.
Рэжым нопоўніцу выявіў сваё агіднае аблічча, не аблічча — звярыную морду,  вышчэр, аскал…
 Я не разумею людзей, якія працягваюць служыць і прыслужваць гэтаму рэжыму. Не разумею, як можна знаходзіць сабе апраўданне і працягваць хадзіць на працу? Мы ж усе будзем стаяць перад Госпадам, як стаяў калісьці я, і таму ведаю — там, без цела, душа безабаронная, быццам рэнтгенам прасвечваецца. Немагчыма нічога схаваць і схулусіць, там усё, як на далоні. Мы ўсе пройдзем пра Апошні Страшны суд, усе да аднаго, нават тыя, хто цяпер пасміхаецца і адмаўляе існаванне Творцы Сусветаў. Усе будзем стаяць прад Ім і адказ трымаць за тое, што рабілі.
Вось толькі што прыйшоў з лоджыі, песню лірычную спяваў і глядзеў на яскравую зорку, — на маіх вачах зорка пачала тускнець, святло слабела з кожнай секундай, а далей — увогуле знікла. Згасла чыёсці Сонца, бо гэта ж не планета, а зорка. Патухла і знікла на маіх вачах цэлая касмічная сістэма. А, магчыма, там таксама жылі жывыя істоты, можа нават і разумныя, у некалькі секунд іх не стала. Проста зніклі.

Не магу зразумець, як знаходзіць сабе апраўданне Старшыня следчага камітэта Наскевіч Іван Данілавіч, зямляк мой, яшчэ і далёкі сваяк з Церабліч, адкуль узяў маю прабабулю Павел Крук, Іван Данілавіч, якому я кніжку “Трынаццаць дзён” падпісаў, — як ён знаходзіць сабе апраўданне, калі працягвае служыць рэжыму Антыхрыста? Калі Следчы Камітэт не ўзбудзіў ніводнай крымінальнай справы, бо ўжо не сотні, а тысячы іскаў падалі, але няма ніводнай крымінальнай справы супраць амапаўцаў, якія калечылі людзей, супраць суддзяў, якія вяршылі незаконныя суды, супраць чыноўнікаў і дзяржаўных служачых, якія пераступалі праз закон і парушалі ўсё, што толькі можна парушыць. Іван Данілавіч, ты казаў пры сустрэчы, што часта наведваешся ў свае родныя Цераблічы, а ты не баішся, што цераблюкі табе вочы выдзяруць? Што яны пачнуць табе ў твар пляваць? Ты — паляшук! Дык не ганьбі назоў палешукоў. Святлана Ціханоўская — таксама паляшучка, і Мікашэвічы, на маю радасць усё ж такі былі да 39-га года не пад бальшавікамі, (як ты думаў) таму і больш сілы захавалася ў народзе. Іван Данілавіч, не шукайце сабе апраўдання, сыходзьце!!! Я чуў, што вельмі многа следчых з твайго Камітэта напісалі заявы і сыйшлі. Спадзяюся, што сыйшоў палкоўнік Іваноў Аляксандр Васільевіч, які вёў маю справу, вельмі інтэлегентны і прафесійны чалавек. Не шукайце сабе апраўдання, Іван Данілавіч! Бо няма апраўдання прыслужнікам антынароднага рэжыму. Вы — супраць людзей, вы за Таракана, за Антыхрыста. А ён ваш бос, партрэты якога вісяць у вашых кабінетах, — і ён ёсць д’ябал у плоці. Няўжо вы жывяце ў нейкім зашораным віртуальным свеце і нічога не бачыце? Я не веру, што такое магчыма. Наколькі я дакладна ведаю, сем чалавек забілі, дваіх чалавек павесілі, інсцэніравалі самагубства, сотні пакалечаных і збітых, з некаторымі я сам сядзеў у Жодзіна, — і ніводнай крымінальнай справы не ўзбуджана Следчым камітэтам, які ты ўзначальваеш.

Цераблюк, ты той час не помніш, калі вёска на вёскі білася, дык ведай, што толмачаўцы ганялі ўсё наваколле, і малешаўцоў білі, і аздамцоў, і аглямцоў… Ты што, Данілавіч, хочаш каб табе ходу не было ў родныя Цераблічы? І не шукай сабе апраўданняў. Няма ў цябе іх. Узбуджай крымінальныя справы, давай ход справядлівым іскам. Іначай Гасподзь так крутне твой лёс, што табе мала не пакажацца. Будзеш у Цераблічах, ты распытайся, хто такі Іван Пінчукоўскі з талмачава, які знахарам быў? Спытайся ў старых цераблюкоў, яны табе раскажуць, калі ячшэ помняць. Скажы ім, што жонка ў яго гарбаценькая была, звалася Васіліса з роду аздамцоў Мальцэвічаў. Ты распытайся пра майго прадзеда, якога я застаў яшчэ ў жывых. Распытайся… І звальняйся, калі не здольны чыніць справядлівасць на маёй зямлі, звальняйся, сыходзь, як Пілат, умывай рукі… Без цябе разбярэмся.
 
Як можна служыць і знаходзіць сабе апраўданне, і спаць спакойна, і дзяцеў, унукаў па галоўцы гладзіць? Душу прадаць трэба за трыццаць срэбранікаў, толькі так можна служыць Сатане. Чаму я 20 гадоў таму звольніўся з Беларускага радыё і пайшоў на завод Атлант звычайным рабочым, на канвейер пайшоў? Таму што бачыў ужо тады, — сатанее ўлада, душу ў заклад патрабуе. Чаму жонка мая Вераніка, заўсёды казала, што “я думала, што ў працоўнай кніжцы ў мяне будзе адзін запіс: Белтэлерадыёкампанія!” Напісала заяву і сыйшла ў беспрацоўныя. Чаму? Каб душу сваю захаваць. Не шукайце сабе апраўданняў, няма іх. Вы прыслугачы д’ябла, усе, хто служыце рэжыму. І вы сваё атрымаеце, вы ўжо атрымліваеце. Чайка, сучка гэтая, Ніна
Цімафееўна, сына-аўганца знайшла ў Ашхабадзе ў шпіталі, выхадзіла, на ногі падняла, а потым пахавала. І я быў на пахаванні, не гледзячы на яе здрады, Цімафееўна, сучка ты кэдэбэшная. Ярмошына, сына пахавала, “ад перадозу наркотыкаў”. Вы ўжо сваё атрымліваеце, а далей — ячшэ болей будзеце атрымліваць. Таму што вы — здрадзілі ўсяму святому, вы растапталі за каўрыжкі ў сабе чалавека. Я ўжо не кажу пра жывёл, якія носяць форму “Амап” — вас хутка на слупах пачнуць вешаць. Гэта заканамернасць. Я ні да чога не прызываю і не заклікаю, я проста бачу, як далей падзеі будуць развівацца.

Хлопцы, хлопы — хер у каробцы. Няўжо вы думаеце, што і на гэты раз пранясе, што ўсё неяк абыйдзецца?
Не, мужыкі! Вы разбудзілі гнеў Гасподзень! І ён будзе караць бязлітасна!!! Папомніце Маё слова. Сыходзьце, звальняйцеся, уцякайце, пакуль яшчэ ёсць крыху часу. Або арыштоўвайце Таракана, і збрыйце яму вусы. Вось і ўсё, што ад вас патрабуецца. Проста выстаўце на пасмешышча гэтага прыдурка. Збрыйце вусы і пакажыце ўсяму свету, які ён без вусоў.


Рецензии