Беларускi Уракрымнаш

     Беларускі "Уракрымнаш"
    
      Кажуць, што Расія і Беларусь - народы-браты. Я, вядома, ведаў, але не ведаў, што да такой ступені. Таму што ў нас, у Беларусі, нарэшце, адбыўся наш уласны, беларускі, Уракрымнаш.
Не, вядома, ніякага другога Крыму мы да сябе не далучалі. Але адбылася падзея, якая ў эмацыянальным адчуванні паўтарае расійскі "Уракрымнаш" адзін у адзін.
      Я маю наўвазе вулічныя святкаванні з бчб сцягамі пасля 9 жніўня 2020, якія цягнуліся больш за тыдзень, і яшчэ мусяць працягвацца далей. Прыязджаю я ў горад з лецішча (дачы) на ровары з боку Каменнай горкі а 9 гадзіне вечара. Бачу на вуліцах ажыўленне. Надвор`е добрае, людзей больш, чым звычайна. Чым бліжэй да метро, тым больш людзей і цямней неба. Людзі стаяць на схіле ля ўніверсаму і апладуюць машынам, якія праязджаюць па прашпекце з высунутымі бчб сцягамі, якія развяваюцца ў паветры.  І АМАП ужо не ганяе (я чуў пра заварушку, якая была ўвечары і ноччу пасля 9.08 ля мятро Пушкінская). Ну, гэтыя апладуюць, а тыя праязджаюць - што ў гэтым дзіўнага ці асабліва цікавага? Зайшоў у пераход, там нейкі сядзіць з працягнутай кепкай - амаль спіць. Прайшоў праз пераход, выйшаў на прыпынак - там таксама поўна народу. Машыны і аўтобусы сігналяць, але ўжо меней. На паварот завярнула легкавая машына, з якой даносіліся спевы Ягора Летава. Гэта ў мяне выклікала станоўчую
ўсмешку. Я паехаў да свайго раёну, бо ведаў, што неўзабаве можа пачацца амапаўскі "хапун".Але хапун усё не надыходзіў. Людзі, якія павывальвалі з дамоў  спальнага  раёну - хто размаўляў аб чымсьці, хтосьці курыў,хтосьці мацюкаўся. Адзін хлопец па выразу твару быў забіяка, які выйшаў з вінна-гарэлачнага і шукаў прыгод. Я паспяхова даехаў да дому. На наступны дзень ажыўленне на вуліцах працягвалася. Па ТБ сказалі, што частка выбаршчыкаў незадаволена і нязгодна з вынікам галасавання. За вокнамі дзесьці з абеду пачалі досыць рэгулярна бібікаць аўтамабілі. Гэта даволі хутка надакучыла
і я вымушаны быў зачыніць шыбы, каб меньш чуць бібіканне, якое працягвалася то зціхаючы, то зноў з`яўляючыся да гадзіны ночы.Работу на некалькі дзён адмянілі і некаторыя намечаныя мерапрыемствы таксама ў сувязі з блакіроўкай метро і праблемамі з транспартам.
      Увечары ў выпуску тэленавін з`явіўся нейкі халёны чыноўнік, які стаў штосьці мямліць і звыкла прыгразіў мітынгоўшчыкам штрафамі і рэпрэсіямі за ўдзел у несаннцыянаваных мерапрыемствах. Дык вы санкцыянуйце - і яны стануць санкцыянаваныя! - Не, не хочам. Хай нам грошы гоняць - мабыць, тады санкцыянуем. А так - ні за што. Гэта ж падрыў нашага спакойнага дабрабыту! Дзяржава мусіць бараніць сваю кармушку!
      Аналагічнае бібіканне падоўжылася і на наступны дзень.Я даведаўся, што ў нас на перакрыжаванні ля светлафору стаіць хлопец з бчб-сцягам і некаторыя аўтамабілісты, якія праязджаюць міма, бібікаюць яму. Свята пачало набываць яўныя прызнакі запою. У мяне былі пэўныя планы, але бібіканне не спынялася, перарастаючы ў нястройную харавую сырэну. На выхадны дзень я вырашыў з`ехаць зноў на лецішча. На преракрыжаванні ўвечары ўсё працягвалася бібіканне.
  Я папрасіў  аднаго кіроўцу легкавушкі не бібікаць тут, у спальным раёне, бо ўжо надакучыла. А ён адказаў: "Будзем сігналіць, пакуль ён не зыйдзе." Ага, ён так моцна спужаецца вашага бібікання, што ўцячэ! Я яму адказаў, штошто ён у нашым мікрараёне не жыве і што вы сваімі паводзінамі толькі адштурхнеце людей ад сябе. Ды ў вас таксама няма пачуцця меры, як і у асобы, якая засядзелася на троне - дык той хаця б ПДР не парушае ў такой колькасьці. Дык навошта мне мяняць шыла на рыла? Ш гэтае масавае бібіканне зусім адвярнула мяне ад бчб-сцягаў і апазыцыі. Гэта колькі трэба мець сілы волі, каб цэлы дзень стаяць і махаць сцягам? Ці цэлымі днямі сядзець на схіле з травы ля гасцёўні "Арбіта", піць піва і апладыраваць? Хіба гэта такія ўжо цікавыя заняткі? Апазіцыя і раней была неканструктыўная, добра толькі тое, што яны былі носьбітамі беларускай мовы і захавальнікамі культуры, а цяпер яна стала наўвогуле, дэструктыўнай.
   Наўвогуле, спадзяванне - гэта бывае самым нікчэмным з пачуццяў. "Пасля выбараў у людзей узнікла адчуванне, што іх зноў надурылі" А на што вы спадзяваліся? Ці навошта вы на штосьці спадзяваліся? Не было б спадзявання - не было б расчаравання.
  І пайшлі на вуліцы, і ўчынілі свята з бчб-сцягамі.Няхай прымітыўнае і бязглуздае, накшталт "Уракрымнашу", абы быў повад.
Обезьяна встала утром рано
Обезьяна съела два банана
Обезьяна шла без чемодана
Обезьяна радовалась рано, рано
Але прарвало.І колькі не тлумач, што Крым усё ж не зусім наш, гэта не падзейнічае ніяк. Знойдуццап аргумэнты тыпу: "ён заўсёды быў наш" - ну, не хлусіце, не заўсёды! Але з несамакрытычнымі людзьмі не варта спрачацца - яны пачынаюць крычаць, крыўдзіцца,пагражаць. "БЧБ-сцяг заўсёды быў сімвалам Беларусі - поўная аналогія з "Уракрымнаш". Той, хто сказаў "Крым усё ж не наш" - той здраднік радзімы. Ён здрадзіў нашаму імперыялізму. Тыя, хто скандыруюць "Здраднік Радзімы!" - яны не імперыялісты.Яны проста спадзяюцца,
што імперыяліст адшпіліць ім кавалачак пірага і яны таксама перажывуць салодкае імгненне валодання.
   А справа зусім не ў тым, што ён не хоча зыходзіць. Ён не хоча пакінуць краіну дэструктарам-забастоўшчыкам. Таму ён заўжды і перамагае на выбарах. Ну, могуць жа быць у чалавека сякія-такія захапленні ці слабасці.
Кто побеждает всегда и везде?
Самый известный дядя в стране!
И есть ли смысл вступать в состязанье,
Когда победитель известен заранее?
Аказалася, што для кагосьці ёсць. І яны вельмі здзівіліся, чаму не спрацавала - магчыма, не чулі гэтага вершу.А не спрацавала таму, што дэмакратыя - гэта гульня, да таго ж не зусім сапраўдная. Людзі вераць у нерэальныя рэчы, таму што кепска ведаюць саміх сабе. Такая пануе культура, што гэта непажадана.
Карацей, "свята" беларускага "Уракрымнашу" працягваецца. Без праграмы, з кіроўцай-дэстуктарам. Але ўжо па распісанню - кожную нядзелю у дзень, калі спрыяльнае надвор`е. Свята непаслухмянасці і сабатажу, якое мяжуе са здрадай. Здрадай самім сабе.
  Гімнам падзеі чамусьці стала песня гурта "Кіно" "Мы чакаем перамен" (Мы ждём перемен). Забыліся ўдзельнікі акцыі пра тое, куды тыя перамены ў рэшце рэшт завялі самога Віктара Цоя, які стаў пад канец насамрэч нейкім сумным і запісаў песню "Я жду ответа - больше надежд нету." Якіх перамен вы чакаеце?
"Всё чего-то ждал
И колёса жрал.
Не дождался ничего
И ушёл вникуда."
    Хачу вельмі моцна, але, шкада, сам не ведаю чаго.
    А вы дачакаецеся - прыгод на свае апошнія 90.
    І, наўвогуле, чаму гэтая апазыцыя такая невынаходлівая? Гэтыя нягеглыя надпісы пра 3 працэнты па ўсім горадзе. Вашу б энергію - ды ў мірнае русла. Ёсць, напрыклад, песня "Время менять  имена", але апазыцыя не чула ніколі ні пра гурт "Аліса", ні пра Кінчава, які ў тыя часы быў з Цоем зоркай прыкладна аднолькавай велічыні.Вось дзіўна - народу быццам многа, а праявы такія
аднастайныя,прымітыўныя і малавыразныя. Дзіцячы сад з машынкамі. Чаму "Перамен", чаму не "Інтэрнацыянал" ці "Трава ля дому"? Здаецца, што ўся апазіцыя - гэта мозг аднаго чалавека пры наяўнасці 1000 галоў.
   Узнікла думка - а калі сунуцца ў гушчу маніфестантаў з не бчб - сцягам, а з тым, які зараз з`яўляецца дзяржаўным - з арнаментам? Інтуіцыя чамусьці падказвала, што нічога добрага.
   І як "Уракрымнаш" сапсаваў адносіны РФ з Украінай,так і беларускі аналаг нікуды не прывёў - толькі падштурхнуў грамадства да расколу.І цяпер трэба думаць, як захаваць краіну і яе сцяг. А я не хачу думаць аб палітыцы, у мяне іншыя планы заняткаў.
  І справа не ў сумленных выбарах і правільным падліку галасоў. А ў тым, што "дэмакратыя" стала сінонімам слоў "распушчанасць, безадказнасць, адсутнасць дысцыпліны"Вядома, перамены патрэбны, асабліва ў "атмасферы грамадства", але не такія, каб загубіць эканоміку дзеля іх.


Рецензии