Чаму у РФ перасталi любiць Кастуся Калiноускага

Чаму ў РФ перасталі любіць Кастуся Каліноўскага


   У СССР улады да асобы К.Каліноўскага ставіліся станоўча. У 1928 быў зняты мастацкі фільм, а некаторы час пасля была названа вуліца на ўскрайку Мінску. І гэта не выклікала спрэчак да развалу ССР і некаторы час пасля. А потым у РФ партыйцы, якім захацелася стаць буржуазіяй і прадпрымальнікамі, пакідалі партбілеты і вырашылі, што вектар жыцця ўсё-такі ў спажывецтве.А мабыць, партыя сабе дэскрыдытавала, і з іх пункту гледжання сама зрабілася буржуазнай і хіжай. Але чамусьці на высокім узроўні штурхнуліся ў адваротны бок, ад якога ў мінулым адштурхнуліся. І вырашылі будаваць ц сабе капіталізм.Кшталту дэструкцыі звыш. І чамусьці сталі казаць, што Каліноўскі ў РБ і некаторыя іншыя гістарычныя асобы ім ужо больш не падабаюцца, а зусім наадварот. Але тое, што галаву РФ штурхнула ў адваротны бок - гэта праблема РФ, а не навакольных рэспублік - удзельніц былога СССР. І тое, што Каліноўскі і некаторыя іншыя героі Беларусі перасталі падабацца вярхушцы РФ - гэта не праблема Беларусі.
    Каліноўскі ў часы паўстання 1863-64 быў удзельнікам той партыі, якая якая была больш дэмакратычнай. У час паўстання 1863-64 на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў кіруючай арганізацыі было дзве групоўкі - больш буржуазная і больш дэмакратычная. Зараз кажуць, што адной з мэтаў таго паўстання было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Дык Расія ж потым усё роўна атрымала і Беларусь, і Польшчу. А пасля 2-й сусветнай вайны Польшча зноў увайшла ў зону ўплыву СССР. Чым яны зараз незадаволеныя?Тым, што Каліноўскага царскі ўрад катаваў?
    Проста зараз пайшла мода ўсіх навакольных нелюбіць і клацаць зброяй. Калі ты клацаеш зброяй - значыць ты моцны, ты мужык. (На самой справе - не мужык, а іншае слова м.р., але я тут не буду яго пісаць) Забыліся толькі на тое - што высока ў людзей, тое мярзота перад Богам.
    Чаму перасталі любіць? Таму што да кіравання дарваліся людзі, якія ўчора сцвярджалі адно, сёння - супрацьлеглае, а заўтра іх наўвогуле няма.
Каліноўскі, вядома, змагаўся з паразітамі, за што і пацярпеў. Але тыя паразіты, нажаль, былі ўласнасцю Расійскай імперыі і нават яе кіраўнікамі.А зараз гэта ўжо не агульны СССР, а іншая дзяржава, якая прадае Беларусі нафту і газ, у перспектыве ў абмен на незалежнасць. Але ж жыла калісьці Беларусь без нафты і газу.І навошта РФ аншлюз? Разумела, імперскі драпежнік. Хай з Украінай спачатку наконт Крыму памірацца.


Рецензии