Купил парася и пакупка вся

  Гэта гісторыя адбылася адразу ў пасляваенны час
Афанас толькі што прыйшоў з вайны.Дома асабістай
гаспадаркі амаль не было,ды і адкуль ёй быць,усё
пазабіралі немцы,нават і курэй.Сям'я ў Афанаса
была не маленькая:чацвёра дзетак,адзін аднаго не
падыміць,а яшчэ цешча і цесць,якія па стану
здароўя працаваць ужо не здольны,а карміць трэба
ўсіх.З фронта Афанас прывёз да хаты нейкі стары
патэфон і вось рашыў яго прадаць і за выручанные
грошы прыдбаць парсюка на мяса,а затым з цягам часу
і разжыцца каровай.Сказана,зроблена.
  І вось Афанас прачнуўся раней абычнага,хаця
з вечара ўсё падрыхтаваў к паезздцы на рынак.Дзве
вялікія сумкі з мясам стаялі ў прысценку,там было
халадней чым ў хаце.У той час аб маразілніках і
думаць ніхто не меў.
  Справіўшыся крыху з гаспадаркай,якая там гаспадарка:
дзесятак курыц,ды сабака,ён паспяшашся ў дарогу,
бо шлях быў нямалы,каля сямі кіламетраў да шашы
пешшу.А там яшчэ аўтобусам каля дваццаці пяці.
  На рынак прыехаў зарання і адразу скіраваўся
ў лабараторыю,каб атрымаць квіток на прадажу свайго
тавара.Усё прайшло без цяжкасцей.Атрымаўшы дазвол
на прадажу свайго тавара,ён прайшоў па радах
і прыцаніўся.Затым вярнуўся наззад,расклаў свой
тавар і пусціў на рубль таней як прадавалі
іншыя.Адразу каля яго стала стварылася чарга і не
прайшло і часу,як Афанас разпрадаў сваё тое мяса.
Падлічыў грошы і ззастаўся задаволены,амаль пяць
сотень.Схаваўшы іх у патаемную кішэнь рашыў прайсціся
па рынку і пацікавіцца рагулямі.Кароў на рынку было
не шмат і не адна не ззацікавіла яго,усе былі
нейкія няўдалыя,акрамя адной.Падыйшоўшы да гаспадара
пацікавіўся:
-Колькі ж каштуе твая прыгажжуня?
Прадавец паглядзеў на Афанаса і адказаў:
-Прашу семсот,а калі будзеш зараз браць,скіну нейкую
сотню.
  Афанас яшчэ раз абыйшоў кругом гэтай каровы,
памацаў каля хрыбта,прыклаў пальцы паміж рэбраў,
паглядзеў на рогі і зноў запытаўся:
 -І колькі яна дае ў дзень малака,нешта яно болей
схожа на мясную пароду,а мне патрэбна малако,карміць
сям'ю.
  Прадавец пільна сачыў за паводзінамі пакупніка і рашыў,
што перад ім не прасцяк,а ведае толк і абы што не
купіць.Таму рашыў яго не падманаваць і сказаць
праўду як ёсць.
 -На малако яна не дужа спрытная,літраў 12 за дзень
дасць,но зато тлустасць каля 6% працэнтаў.
  Афанас крыху пастаяў,прыкінуў у галаве колькі ў яго
грошаў і затым сказаў:
 -За пяцьсот вазьму.
 -Не,гэта вельмі танна,тут аднаго мяса болей як на
шэсць сотень.Не прадам.
 -Ну н,так і не,размове канец,-адказаў Афанас і
пайшоў далей па радах,дзе прадаваліся парсюкі.Ён
і не думаў іх купляць,так пацікавіцца.І тут адзін
прадавец і кажа яму:
-Міл чалавек,купі ў мяне кабанчыка.Адзін восьзастаўся
небарака,танна аддам,за пяцёрку.
 Афанас зазірнуў у клетку,але нічога там не ўгледзіў
і кажа:
 -Тут жа нікога няма?
  Прадавец усміхнуўся:
 -к няма,во ў салому зарыўся.Зараз дастану.
  Ён адкрыў клетку,пакапаўся ў саломе і зза ногі
выцягнуў таго парсюка.Які дрыжаў як асінавы ліст.
Зараз здзівіўся Афанас і разчаравана прамовіў:
 -Якое ж гэта парася,ён жа меншы ката,кіло ці будзе.
Яго і да хаты не давязеш,вунь як дрыжыць,нават і
не пішчыць.
 -Ды не хворы ёе,холадна стала аднаму.Ай бяры дарма,
мне клетку патрэбна асвабадзіць.Іх было 20 штук,
саскоў не хапала,а ён слабейшы,ну вось і адкідывалі
яго.
 -Не дарэмна не можна,вясціс не будзе,на вось тры рублі,
можа выжыве.
 Афанас хацеў кінуць яго ў сумку,падумаў і запіхаў
яго ў кішэню піджака.Спачатку той варушыўся,а затым
відаць пачуў цяпло Афанасавага боку заціх.
 Так Афанас з сваёй пакупкай і скіраваўся на
аўтастанцыю.Да хаты даехаў безз усялякіх прыгод,
калі не лічыць,што ў аўтобусе малады хлапец хацеў
залезці ў кішэню Афанаса,відаць павабіўся на вельмі
пухлы выгляд.І калі засунуў сваю руку і на вобмацак
наткнуўся на нешта валасатае,адразу адпала ахвота.
Гэта адчуў Афанас і не стаў падымаць шум.
  Не паспеў Афанас пераступіць ганак хаты і зачыніць
дзверы,як жонка тут жа запытала:
 -Ну што зноў не зтаргаваўся?
 -Чаму не ззтаргаваўся,во глядзі,-зз усмешкай
адказаў ён і тут жа дастаў таго кабанчыка.
 -А бацюхны,на якое ліха ты яго купляў,ён жа дазаўтра
ці дажыве.Хто з ім будзетурбавацца,ды яшчэ без малака,-
залямантавала яна.
  Але нада сказаць,гэты парсюк дажыў і дазаўтра,праўда
першыя дні нічога не еў,акрамя зерня і голай вады.
А праз пару месяцаў хутка пайшоў у рост.Дзеці
Афанаса шанавалім яго,што той пасябраваў з імі і
ні на крок не адставаўад іх,бегаў як тое шчаня,і
вельмі любіў каб яго пачасалі за вухам.
 А праз год тое парася вырасла на 20 пудоў,а калі
закалолі то сала на ім было ў цэлую пядзю.І прадаўшы
яго Афанас без клопатаў прыдбаў сабе добрую карову,
якая давала 25 літраў малака ў дзень.
  І што тут яшчээ можна сказаць,не ўсё малое кепскае.
І як гавораць у народзе6"Бывае мал залатнік,ды дораг"
Бывае такое і ў людзей.З выгляду другі мужык не
казісты,і не прыгажун,і не прынц які,а гаспадарлівы,
добры сем'янін,працавітыв,майстр на усе рукі.

 


Рецензии