И куда докатится такой мир?

І КУДЫ ДАКОЦІЦЦА ТАКІ СВЕТ
З'ездзіў учора ў Следчы камітэт Фрунзенскага раёна, даў следчаму маёру юстыцыі Радзівонаву Уладзіміру Сяргеевічу паказанні. Ён усё акуратна запісаў з маіх слоў, зафіксаваў некалькі яўных парушэнняў:
1. Два супрацоўнікі АМАП завочна склалі фіктыўны пратакол, пераблытаўшы нават месца майго нараджэння, - нават у вочы іх не бачыў, даслалі пратакол поштай.
2. На суд я прынцыпова не паехаў. Суддзя Фрунзнескага Млечка даў 10 сутак, хаця не было ніякага правапарушэння: прысутнічаў на дазволеным пікеце па сбору подпісаў Святланы Ціханоўскай і спяваў там песьні, чытаў вершы, - гэта законам не забаронена.
3.Падалі апеляцыю праз "Вясну". Суддзя Мінскага гарадскога (Хаткевіч), за два паседжанні адмяніў рашэнне Фрунзенскага суда і адправіў справу назад на дапарацоўку, іншаму суддзі.
4. Не гледзячы на адмененае рашэнне (а па-новаму справу на той час ячшэ не разглядалася), мяне ўсё ж прывентыўна затрымалі 2-га жніўня чатыры супрацоўнікі, апранутыя ў цывільнае. Затрымалі на сабачым выгуле. Праўда паказалі падсведчанне. На маю заўвагу, што я інвалід другой групы і яны не могуць мяне забраць на суткі, толькі спыталіся: "А падсведчанне ў вас з сабою?" - Не! - адказаў я, давайце адвядзем сабачку ў кватэру і я пакажу падсведчанне. "Анатоль Аляксеевіч, якая сабачка... Прайдзіце ў бусік, не прымушайце нас ужываць сілу і закоўваць вас у  кайданкі!". Прыйшлося падпарадкавацца.
Адвезлі на Акрэсціна. Адутуль на Жодзіна. Адседзеў. Вярнуўся і адразу ў суд Фрунзенскага раёна. Аказалася, што яшчэ і паседжання па маёй справе не было: "А калі будзе?"
- Мы вам паведамім.
Пведамілі. Па пошце 20 жніўня атрымаў павестку ў суд, які праходзіў 18 жніўня. Уяўляеце? Суд прайшоў, а мне праз два дні пасля суда прысылаюць павестку, на суд, які ўжо адбыўся.
Заехаў у суд, забраў рашэнне. Аказалася, што за адно і тое ж не здзейсненае мною правапарушэнне, (бо не было яго!) па складзенаму цяп-ляп ліпаваму фіктыўнаму пратаколу з памылковым выходнымі дадзенымі, бо ні я іх, ні яны мяне нават у вочы не бачылі і нічога я не падпісаваў, я адседзеў 10 сутак, паводле адмененага рашэння суда, адседзеў насуперак іх жа законам, бо "інвалідаў другой групы не маюць права садзіць на суткі", ячшэ і штраф атрымаў у памеры 405 рублёў.
І што цяпер рабіць з такой несправядлівай судовай сістэмай і сістэмай пакарання?
Ну напісаў я ў паказаннях "патрабую прыцягнуць да крымінальнай адказнасці двух амапаўцаў, якія складалі пратакол правапарушэння, і таго чалавека, які даў загад пра маё затрыманне, бо ў "начальніка" чатырох ціхараў пэўна ж было на руках рашэнне, пра "адмену 10 сутак", ну, запісаў гэта ў сваіх паказаннях следчаму. Але ці прыцягнуць каго-небудзь да адказнасці? Наўрад ці... Тут людзей забівацюць, ламаюць косці і рэбры, інвалідамі робяць і калекамі, тысячы заяў ляжыць у Следчым камітэце, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, і НІВОДНАЙ ЗАВЕДЗЕНАЙ СПРАВЫ НА ЗЛАЧЫНЦАЎ. НІВОДНАГА ВЫРАКУ СУДА.
І КУДЫ ДАКОЦІЦЦА ТАКІ СВЕТ?
ХІБА ТОЛЬКІ Ў ПЕКЛА. НА САМАЕ ДНО.
ВОСЬ БЫ ЗНАЙСЦІ ТАЛКОВАГА АДВАКАТА, ЯКІ МОГ БЫ ХОЦЬ КОЛЬКІ ЧАЛАВЕК ПРЫЦЯГНУЦЬ ДА АДКАЗНАСЦІ ПА МАЁЙ СПРАВЕ, КАБ УСЯ СІСТЭМА ПАСЫПАЛАСЯ ЎРЭШЦЕ РЭШТ. АЛЕ ЗНАЙДЗІ ТАКОГА - ДЫК ЯГО ПАЗБАВЯЦЬ ЛІЦЭНЗІІ... ШТО РАБІЦЬ У ТАКОЙ СІТУАЦЫІ, - НЕ ВЕДАЮ.
У ГОРАДЗІ СЛУЦКУ НЕКАЛІ ПРОСТА СПАЛІЛІ БУДЫНАК СУДА. Я ПРОСТА НАГАДВАЮ. І ДУМАЮ, ШТО ТАК МОЖА ЗДАРЫЦЦА. БО ТАКІХ СІТУЦЫЙ ДЗЕСЯТКІ ТЫСЯЧ.


Рецензии