Асенизатары

АСЕНІЗАТАРЫ
Яны стаялі шчыльнымі радамі, стальная калона, што перагарадзіла сцяной галоўны праспект горада, а за іх спінамі — вадамёты, бусікі для затрымання, іншая вайсковая тэхніка, прызначаная для разгону пратэстантаў, нават ваенныя Бэтээры з баявымі кулямётамі, так на ўсякі выпадак… А наперадзе суцэльная кітайская сцяна шчытоў, у якія яны грукалі дубінкамі, утвараючы несусветны грукат і наганяючы страх. На тварах балаклавы, толькі вузкія шчыліны для вачэй, з якіх выблісквала нянавісць. Яны гатовы былі біць, крышыць, ламаць, хапаць…
Некаторыя балаклаўшчыкі ў руках трымалі зброю, з якой час ад часу выляталі гумавыя кулі, або светлашумавыя гранаты. Але людская гурма, як адзіны арганізм падыйшла ўшыльную і стала насупраць служкаў рэжыма. Людзі не разбягаліся, толькі час ад часу адцягвалі параненых, пакалечаных і змыкалі шэрагі, калі ўтвараліся дзірыны і прагалы на месцы разрываў гранат.
Сцяна. Непрыступная. Ці можна ўзламаць яе голымі рукамі? На адзенні і ў экіпіроўцы лёкаяў рэжыму, якіх народ празваў прыкарытнікамі, паблісквалі пластыкавыя латы, налакотнікі, нагруднікі і накаленнікі — яны нагадвалі сабою тараканаў. Твары закрытыя, значыць, нікога не пазнаюць, ніхто не будзе адказваць за свае злачынствы. Адны былі экіпіраваны ў чорную вопратку, а ў другіх, больш мабільных, што хаваліся за шчытамі, экіпіроўка была рудога колеру. Няйначай, як чорныя і рудыя тараканы. Чорныя нечакана раступаліся, быццам адкрывала анус, выпускаючы з свайго сатанінская чэрава мабільныя атрады рудых, якія залатухай кідаліся на людзей, каб схапіць найбольш актыўных і яркіх з народнай гурмы.
Тараканы стаялі супраць народа па загаду самага галоўнага Вусатага Таракана, які ўзурпаваў уладу і даццаць шэсць гадоў нікому не хацеў яе саступаць. Тараканы слухаліся толькі яго, бо ён іх карміў, запэцкаў сваімі злачынствамі і павязаў крывёю, але самае галоўнае — абяцаў ніколі не даць у крыўду. Пагражаў, што калі не стане яго, — іх парвуць на кавалікі. Але ўжо каторы месяц кожны дзень народ сотнямі тысяч выходзіў на супраціў, каб спыніць ганьбу, падман, знявагу…
Адкуль толькі браліся сілы і адвага, смеласць і вера? Гэта здавалася неверагодным, але з кожным днём выходзіла ўсё болей і болей,  не дзесяткі тысяч, як гэта было раней, а сотні і сотні тысяч. Выходзілі пенсіянеры, інваліды, ўрачы, настаўнікі, студэнты… Кожны дзень абвяшчаўся новы марш. Народ запаланіў усе вуліцы, але ўжо каторы месяц фінал супрацьстаяння заканчваўся не перамогай, а бегствам і адступленнем пратэстуючых: у бел-чырвона-белыя калоны ляцелі гранаты, уключаліся водаметы, пачыналася стральба гумавымі кулямі і  людзей труцілі газам. І хапалі, хапалі ў аўтазакі, запаўняючы турмы, здзекваючыся ў судзілішчах са здаровага сэнсу, парушаючы ўсе законы. Абаронцы тыраніі, рассякалі людскія калоны, не давалі сабрацца ў адным месцы, і ў выніку — людзі змушаны былі ўцякаць. Іх вылаўлівалі па дварах, урываліся ў кватэры, арыштоўвалі на вуліцах. Але вось аднойчы…
Аднойчы ўсё пайшло зусім нечакана, асабліва для саміх тараканаў, для абаронцаў самага галоўнага Вусатага Тыран-Таракана.
Гэта трэба было бачыць. Сабралася чатырохсоттысячная людская калона і рушыла па галоўным праспекце, яна цякла магутнай лавай, і, здавалася, цяпер яе нішто не зможа спыніць. Але наперадзе — зноў стальны кардон чорных і рудых тараканаў, тэхніка, шчыты, калючы дрот… І раптам пратэстоўцы раступілася, утварыўшы пасярэдзіне вольны калідор, для чатырох аўтамабіляў з чырвонымі цыстэрнамі на шасі. Гэта былі пераробленыя ў водаметы асенізатары. На кабінах стаялі адмыслова зробленыя брансбойтныя гарматы, якія ў любы момант пад вялікім ціскам маглі выкінуць на тараканаў, на чорных і на рудых, дзесяткі тон чалавечага лайна і нечыстотаў.
Чатыры аўто прайшлі праз людскую гурму, а потым выстраіліся ў шэраг. Большасць не ведала, што будзе далей. Тараканы натапоршчылі свае вусы, стаялі са шчытамі і з цікавасцю назіралі, што гэта за дзіва? І народ з цікаўнасцю назіраў за тым, што адбываецца, ці што адубудзецца ў наступны момант, бо не ўсе ведалі.
Пяць месяцаў супраціву. Сотні пакалечаных, тысячы кінуты за краты, дзесяткі тысяч аштрафаваных… Сіла на сілу. Але нічога не мянялася. Рэжым стаяў сцяною. І хоць народ спяваў, “мур хутка рухне, рухне… і пахавае свет стары”, — мур не абрушваўся. І стары свет не зыходзіў. І цяпер здаваўся непрыступнай крэпасцю, якая выстаіць не адно пакаленне.
Асенізатары выстраіліся. Па камандзе нябачнага рэжысёра пад напорам з бразбойтаў ударыў струмень чалавечага лайна, ударыў па тараканах, па шчытах, па шлемах, па бліскучых латах, па службовых аўто… Лайно заліло сталёвыя шэрагі. Яно зацякала пад латы, біла ў твар, забівала дыханне… І шчыльныя шыхты абаронцаў рэжыму расспаліся. Усе пачалі разбягацца, кідаючы шчыты, дубінкі… Скідваць амуніцыю. Падобнае магло б адбыцца, калі б у асінае кубло нехта ўсунуў вогненны факел. Перапалох, крыкі, мітусня… Паніка… Сорам, агіда…
Калона народа рушыла па праспекце сваім шляхам, абмінаючы смярдзючых і ганебных істот, якія цяпер не маглі не тое, што біць і агрызацца, але і вачэй баяліся падняць. Яны былі ўканец расціснутыя і зняважаныя. Людзі з агідай абыходзілі ванючых тараканаў. Людзі ішлі сваім шляхам. Да перамогі. Ішлі ў светлую будучыню.
А лайно заставалася за іх спінамі.


Рецензии