Калi я еду Буда-Кашалёва
Чаму той час так сэрцу дарагі?
І зімы тыя ў вёсцы і завеі,
І сенажаці першыя стагі.
Дзяцінства, з яго мілай калыханкай,
Дзе ў "госці к казцы" беглі ў край сяла.
І дзень вясновы- з першаю маланкай,
Усё тое, што Радзіма нам дала!
Калі я еду ў Буда-Кашалёва:
У горад той, што Рымам стаў для нас.
Зноў успамінаю матчыны размовы
І "Авангард"- руплівы свой калгас.
Мы ў гэтых вёсках зноў сустрэч чакаем,
У нашым Рыме- дзе будуем дом,
Да родных месц нібыта прырастаем,
Свядомасцю сваёй і пачуццём!
Свидетельство о публикации №220111900499