Басня на белорусском языке 5

Байка.

Адзін гаворкі дюжа крот
(Бывае і такое),
Зваліўся гладка без турбот
Да малака парнага.
І распачаў рабіць хады,
Туды- сюды, сюды- туды,
Яго б, пачвар, за холку,
Ды з гідным жэстам вонку,
Аднак наблытаў гаспадар,
Меў вузкасьць ведаў, кажуць,
Чаму ня кінуць гэты дар,
Вунь, жабу ж сэнсам важуць.
Сюды- туды, туды- сюды,
Застаўся крот ў збанку,
Мінулі дні, затым гады,
Прачнуўся раптам ўранку…
Не, гэта быў не гаспадар,
Аднак з вачэй падобны.
Для бацькі сын- заўжды змагар,
Бо ен да зменаў годны,
Зірнуў юнак у дзіўны збан,
Пытанняў раптам столькі,
Што робіць у малаке пачвар?
Чаму там пах гаворкі?
Стамліва буркнуў гаспадар-
Чапаць не думай у спрэчку,
Трымай ручнік- зачынь той дар,
Каб меней пах- за печку.
Сюды- туды, туды- сюды,
Звярнуў той збан юнак куды?
Так, на падлогу, да бурды.

Аб чым табе хачу казаць,
Ня цуд тая гаворка,
Каб нешта ў збане распачаць,
Старое трэба вонку.
І так бывае, што няма
Не толькі зроку ў крата,
Але слабая галава.
Калгасны жмут яго цана,
А ен жа ж мкне да малака….18-09-2020.


Рецензии