Слабасьць сiльнай улады

                1.Каманда Хамаў
    У кожнага чалавека бываюць недахопы, нават бывае некалькі ці шмат недахопаў. У нашага, які не змяняецца ўжо 26 гадоў, як у чалавека недахоп, бадай адзін - ён, нажаль, хам. Гэта ні ў якім выпадку не абраза, гэта проста абектыўная характэрыстыка натуры - трэба ж рэчы называць сваімі імёнамі, а недахопы намагацца пераадольваць. Сам адношуся да яго досыць спакойна і супраць яго як кіраўніка асабліва нічога не маю, таму што ўжо прывык. Ну, падабаецца чалавеку кіраваць, ён да гэтага ўсё жыццё цягнуўся - на здароўе! Але хамства, нахабства і несамакрытычнасць  як лыжка дзёгцю ў бочцы мёду. Ён і адказны дастаткова, і пінка пад зад усім, каму трэба, раздае, каб рухаліся, і ўсё намагаецца пракантраляваць, але гэты элемент хамскасьці ў кіраванні з самага пачатку не падабаўся вельмі многім. Тым не менш большасць народу краіны была калісьці за яго. Бо ён зрабіў стаўку на матэрыяльны дабрабыт, а гэта так разумела і блізка большасці народу! Гэта зусім не тое, што нябёсныя замкі летуценніка - Пазняка.
  Будучы сам чалавекам з плоці і крыві, яго выдатна разумеў і падтрымліваў рабочы клас і сялянства, якія былі самі з большасці такімі. І стаўка была зроблена на чарку плюс шкварку, а яшчэ гаспадарку і ў перспектыве іншамарку. Волат фізічна, ён зрабіўся моцным палітыкам, валодаў моцнай палітычнай інтуіцыяй, а дзе не хапала розуму ці ведаў, браў хітрасцю. Але яшчэ да ўзыходу на пост так званага галоўнага кіраўніка, ён у сваіх прамовах дапускаў непаслядоўнасці, на якія большасць электарату не звярталі
чамусьці ўвагі. І гэтыя недахопы паперлі, калі ён стаў дзейнічаць. Некаторыя на дух яго не цярпелі з-за яго хамскай, гвалтоўнай і нахабнай натуры. Ну вось чалавек быццам і станоўчы, і называецца "лідэр", і вось такое ў ім. Лідэрам стаў чалавек вось з такой якасцю. Таму што іншыя ці не хацелі, ці не маглі. А ён зразумеў - трэба сільная ўлада! А тыя, хто яго не ўспрымаў і працівіўся, былі падвергнуты маргіналізацыі, адцеснены на абочыну афіцыйнага грамадства. А сам ён нават дагэтуль не зразумеў, што ён хам. І здаецца, не дагадваецца, што ён не вечна кіруе. Таму што, як вынік хамства - у яго адсутнічаюць палітычныя нашчадкі. Ён кіруе аднаасобна. Такі склад натуры. Нешта з жывёльнага альфа-самца. Але гэта жывёлам не трэба клапаціцца пра падаўжэнне дынастыі, а ў чалавечым свеце зусім інакш. І адцеснена ўсё, што не ўпісалася ў ягоную немудрагелістую схему - як гэта чалавек можа быць не хамам? Гэта проста слабакі, а сільны ўсё забірае сабе па праве сільнейшага. Не, да абсалюту гэта не даходзіла, ён меў інтуіцыю, і калі што йшло не так, даваў крыху задні ход - як у законапраекце з дармаедамі. Але па натуры ён чалавек, які разумее толькі сілу - з дзяцінства такое выхаванне. Не, досыць разумны, але толькі ў межах гэтага. І як вынік - чалавек з невельмі глыбокімі каранямі. Ну не разумее чалавек, што такое "павага", "паважаць". Старэйшых мужчын тады вайна выкасіла, таму выхоўваў сябе сам, крыху з дапамогай вуліцы. Для яго паважаць - гэта сінонім "баяцца". Па іншаму не разумее. І да сабе патрабуе вось такой "павангі". Але частка грамадства - часта досыць культурныя людзі не здолелі пранікнуцца ні страхам, ні павагай. Тыя, хто з ім не згаджаўся, з ягонага атачэння, былі прыбраны рознымі спосабамі. Некаторыя кудысьці зніклі па-ціхаму. Усходняе каварства і майстэрства паддыванных інтрыг. Таму што каманда падабралася адпаведная. Такія самыя, якія разумеюць толькі сілу, або паслухмяныя, безыніцыятыўныя. Не, некаторыя рэчы ў жыцці за гэтыя дзесяцігоддзі былі зроблены проста выдатна.
    Але вось найшліся сярод насельніцтва людзі, якія наіўна паверылі ў
дэмактратыю і ў тое, што можа быць яшчэ лепш і сталі наіўна дабівацца выканання канстытуцыі. І калі б не аўтарытарны стыль, з імі можна было б неяк дагаварыцца. Але, нажаль. І бюракратам вельмі добра - у матэрыяльным сэнсе. І ўсё, што толькі можна ў жыцці, даўно задушана эканамічнымі законамі і ўказамі. І мітынгі пратэсту яны ніколі не дазволяць. Таму што калі ты саступіў - ты слабак, ты не мужык і інш.
   Калі наш правадыр робіць часам прамову па радыё перад народам, адчуванне, што прадстаўнік адной дваровай групоўкі шпаны-падлеткаў размаўляе з прадстаўнікамі іншай аналагічнай групоўкі з суседняй вуліцы. Пры гэтым наўкол павінна стаяць мёртвая цішыня - усім павінна быць страшна ад ягоных пагроз! У яго такое разуменне, што ўсё насельніцтва краіны - суцэльная шпана, а хто не ўпісаўся ў гэтую схему - той слабак, маргінал, падкупленая пятая калона і
нічога наўвогуле не ўмее рабіць, хіба што размаўляць па беларуску. І без пінка галоўнага кіраўніка яны нічога не могуць зрабіць, і больш таго, у ідэале не павінны рабіць. З ягонай біяграфіі можна даведацца, што ў яго маюцца сякія-такія таленты, што ён пісаў вершы, у юнацтве з поспехам вёў святочныя мерапрыемствы, быў тамадой, мае вышэйшую педагагічную адукацыю і нават прарабіў 1 год настаўнікам гісторыі. Але працягваць не стаў. Мабыць, адчуў, што гэта - не ягонае. З свайго ж вопыту скажу, што сярод нашых настаўнікаў у школе не было ніводнага такога хама і нахабніка. А мабыць, ён тады быў іншым? Ва ўсялякім выпадку, ён там не затрымаўся, а большасць нашых настаўнікаў працавалі ў школе дзесяцігоддзямі.
    І наўвогуле, у гэтай барацьбе за "трон" нешта шкурнае адчуваецца, нават агіда бярэ. Краіна - і вось у такім! Ці бачылі вы такое, каб была падобная інтрыга, каму ўзначальваць авіяцыйнае КБ, праектны інстытут ці нават філармонію? І сцяг, пад якім даваў прысягу, надоечы аб`явіў фашысцкім. А чаму калі даваў прысягу, тады не сказаў - гэта сцяг варожы, я адмаўляюся пад ім даваць прысягу? Не, я за тое, каб захаваць той сцяг, які ёсць, але навошта перагінаць палку, праяўляць непаслядоўнасць?  І што такога кепскага, калі
пішуць "Жыве Беларусь!"? Усё даведзена да абсурду. Гэтакі кшталт  сацыяфобіі, калі не атрымалася ўсталяваць аніякага кантакту з беларускай апазіцыяй, ні павесці за сабой прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Адне толькі меры забароны. А колькасць насельніцтва за гэтыя дзесяцігоддзі знізілася на некалькі працэнтаў. І правінцыя прыйшла ў заняпад. І эканоміка - ў доўг. Не, пакуль - дабрабыт, у магазінах амаль усё ёсць, інтэрнэт працуе і г.д. Але навошта біць і затрымліваць тых, хто не браў удзел у мітынгах? І праблема не ў адным чалавеку, а ў цэлай сістэме і псіхалогіі яе людзей, у непакарансці гвалтаўнікоў і карнікаў. І частка тых, хто павінны абараняць народ, аказаліся фізічна моцнымі хворымі садыстамі. І  грамадства расколваецца, а аргументаў у яго не хапае - толькі пабоі. Трэба штосьці рабіць, каб ён зразумеў гэтую ўсю
недасканаласць і гвалтоўнасць.
    А некаторыя дагэтуль лічаць, што дзеля дабрабыту хамства і гвалт можна пацярпець.
    Але я ўдзячны, што прадстаўнікі ўлады за гэтыя дзесяцігоддзі "стабільнасці" калі і не дапамагалі актыўна, у той жа самы час і не перашкаджалі, таму мы дабіліся сякіх-такіх станоўчых рэзультатаў і напрацовак.
    Галоўны феадал ад самага пачатку лічыў, што і яму, і народу жыць можна хлебам адзіным. А хто не падзяляў гэтага пункту гледжаня, выклікалі непаразуменне і з часам выбракоўваліся з сістэмы.У рэшце рэшт такім чынам быў згублены кантакт са значнай часткай моладзі, якія не ўпісаліся ў ягоную схему. Чаму? Ён разумее і паважае толькі сілу, а моладзь, дзеці - яны слабыя па вызначэнні. Якая да іх можа быць павага? Галоўны феадал іх зусім не баіцца і таму іх не варта паважаць - яны ж слабыя, і нават мала чаго разумеюць. Аб малых часам вельмі клапоцяцца - ўсялякія лагеры, спартыўныя спаборніцтвы,
льготы і г.д.  А калі дзеці крыху падрастаюць і пачынаюць штосьці разумець, могуць адчуць, што штосьці не зусім так. Таму што выхаванне або пушчана на самацёк, або "пад кантролем", што можа выклікаць адрыньванне.
    І нікога быццам не існуе ў краіне - толькі Галоўны феадал, ягоныя дробныя вассалы-феадальчыкі і прыгонны рабочы клас, які здзяйсняе розныя цуды дабрабыту выключна па пінку самага галоўнага. І зараз жыццё падае ўрок, што не хлебам адзіным. Але Галоўны феадал з самага пачатку кар`еры пабайваўся той
культурнай глыбіні некаторых людзей з свайго асяроддзя. Таму што духоўнае, нематэрыяльнае - гэта пакуль не ягонае. Яго стыхія - гэта матэрыяльнае - бойка за ўраджай, эканоміка, машыны, дарогі, узбраенне і ахова. У рэшце маем звышурбанізацыю сталіцы і разбурэнне правінцыі. Эканоміка ў доўг - гэта так сама трэба ўмець!
     Усе павінны трымацца за зямлю. Хто не трымаецца за зямлю- той падазроны лайдак і, магчыма, дармаед. Людзі, якія ставілі нязручныя пытанні, кудысьці з часам знікалі. Аб больш пасіўных былых калег, якія раней мелі пашану і заслугі, а цяпер не сталі яго падтрымліваць, можна было публічна выціраць ногі з экранаў ТБ пасродкам вядомага вядучага, які і сам сабе выстаўляў у самым кепскім свеце і рабіў мядзведжую паслугу сваёй любімай уладзе. Чамусьці было вельмі няёмка і сорамна тады, у другой палове 90-х, за гэтыя тэлевізійныя істэрыкі ў пустэчы.

                2.Слабасць сільнай улады
     У сувязі з тым, што нехта галоўны ўпарта не хоча пакідаць свой часовы "трон", быццам там мёдам намазана, і пры гэтым не мае палітычных нашчадкаў, таму што ўсіх больш меньш вартых вакол сабе разагнаў, а шмат тых, хто яму пярэчыў, кудысьці зніклі, узнікаюць смутныя падазрэнні і адчуванні чагосьці нават непрыстойнага. Таго, што моцная ўлада мае слабасць. Яна не можа ўстаяць перад нейкай спакусай і адарвацца ад чагосьці салодкага-смачнага. У гэтым яна не мае кантролю над сабою. І ўнутры яна слабая і безабаронная. "Мы можам раптоўна ўсё згубіць, увесь наш скарб, які напрацоўвалі гэтыя два з лішкам дзесяцігоддзі, калі зробім неасцярожны рух." - Што ж ён такі ненадзейны, наш скарб, калі можа весь раптоўна сапсавацца з-за неасцярожнага руху? Народ, які выйшаў на плошчы, адчуў гэтую нястойкасць. Калі АМАП калоціць тых, хто нават не браў удзел у мітынгах - гэта вельмі кепска. Тое, што да выбараў не былі
дапушчаны некаторыя буйныя прадпрымальнікі - мабыць, не вельмі кепска, але кепска, што неяк усё гэта штучна было і шыта белымі ніткамі. Таму што можа прыйсці да ўлады такі "прадавец", што хамства нязменнага мілатой здастца. У нязменнага такі ёсць класавы нюх, бо ён не пусціў сабе ў канкурэнты гандляроў, адчуўшы, што яны могуць аказацца чужымі працоўнаму люду. Праўда, усё зроблена было, як заўжды, сякерна, і ўсе ўсё ўсё роўна зразумелі. І гэтае
адчуванне разбурана соцыюма, атмасфера подласці і несправядлівасці
паднадакучыла. Пастаянна нейкія дзіўныя супадзенні. Хтосьці на сустрэчы з "уладай" гаворыць штосьці не па "лініі партыі" - праз пару дзён ёй на працу налятаюць усемагчымыя праверкі. Хтосьці заступіўся за не таго - праз тыдзень ён вылятае з работы, дзе працаваў 30 год - таму што не працягнулі кантракт. Хтосьці сказаў на публіку не тое - яго задвігаюць і г д. Подласць пад маскай
прыстойнасці. Ніхто не вінаваты.  Наш галоўны прыбраў ад сабе апазіцыю, каб не весці з імі дыялогу, бо адчувае, што можа патануць у дыялозе з імі і не вытрымаць сумленнай канкурэнцыі, таму ўсё зводзіць да ўзроўню матэрыяльнага і прагматызму. І на гэтым узроўні іх перамагае. І недаглядаў на фоне "стабільнасці" было шмат. Галоўны - што праца з моладдзю пушчана на самацёк. У рэшце рэшт, умоўна кажучы, адна палова пайшла на вулічныя мітынгі, а другая ў АМАП, каб фізічна здзеквацца над першымі.І вось самы галоўны робіцца старэйшым па ўзросце, фізічная сіла ўжо ня та, і што мы маем у чыстым астатку? Штосьці не вельмі прыстойнае - я маю наўвазе сітуацыю ў грамадстве.
     А грамадства само вінавата, што мае патрэбу ў лідэры і само яго
кульцівіруе, а потым само і пажынае гэтыя плады. І потым абураецца, што мары не здзейсніліся.Нягледзячы на тое, што наш галоўны ад прыроды фізічна дастаткова дужы, ён разумее, магчыма з дзяцінства,  што ён сам па сабе адзін
не бясконца дужы і мае патрэбу далучыцца да кагосьці яшчэ больш дужага. (Як палітык - да Расіі). У гэтым адзін з галоўных прынцыпаў. Але фізічнае часам супярэчыць з духоўным. Моцны не заўжды значыць "правільны".
     Але краіну ўсё ж захаваў. Праўда, кірунак матэрыялістычны. З элементам подласці і нават антыкультуры як пабочным эфектам. Непразрыстасць улады і гвалтоўная непадкантрольнасць яе народу. Немагчыма гэтак да бясконцасці. Таму што матэрыяльнае пачынае супярэчыць духоўнаму і вядзе да расколу грамадства. Элемент подласці і тлення ў гэтым матэрыяльным. Як запаволеная бомба.
    І сітуацыю з бчб сцягам нап мітынгах можна было б вызначыць інакш. Варта было б сказаць, што зараз ён не з`яўляецца сцягам нашай краіны, што сваім спалучэннем колераў ён падобны на сучасны польскі, і што калабарыцыянісцкім яго лічаць некаторыя грамадзяне ў сучаснай РФ, а нам не хацелася б утвараць падставу для гэтых плётак. А выкарыстоўванне завраз на мітынгах бчб сцягу цягне на спачуванне дзяржаўнаму перавароту, не кажучы аб чымсьці больш сур`ёзным. А мітынгі можна было б зменьшыць, растлумачыўшы гэта каранавірусам.
     І ўсё ж мне хацелася б дапамагчы гэтаму чалавеку, нягледзячы на яго
недахопы і недапрацоўуі. Нават не дзеля яго самога, а дзеля краіны, незалежнасці. Нават згодны быў бы стаць ягоным палітычным нашчадкам, калі б было магчыма. І неяк прадухіліць раскол у грамадстве. Таму што гэта вынік разбурэння соцыума. Соцыум трэба аднавіць.


Рецензии