кнiга казак для дзяцей -Хто Сароку напалохау? -

У лістападзе 2020 года пабачыла свет цікавая кніга казак  для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту пра жыццё птушак. Яе надрукавала выдавецтва Беларусь. Вясёлыя займальныя малюнкі птушак, герояў казак, зрабіла вядомая мастачка Анастасія Балыш.
У кнізе "Хто Сароку напалохаў?" сабраны вясёлыя і пазнавальныя казкі пра жыццё птушак на нашай Зямлі. Аўтар уводзіць чытача ў насычаны цікавымі падзеямі свет птушак, вучыць лепш разумець іх патрэбы і прапануе стаць сапраўдным сябрам і абаронцам нашых маленькіх крылатых суседзяў.
  Пералік казак у кнізе наступны:
     Сініца і Верабей
     Вясна ў гарадскім парку
     Непаслухмяныя Галчаняты
     Гарадскія птушкі
     Хатка для сініц
     Стрыжы
     Прыгоды гарадскога вераб'я
     Шпак у паўночным горадзе
     Каго лечыць Дзяцел?
     Вушатыя Савяняты
     Хто Сароку напалохаў?
     Разумны Попаўзень
     Браты-жаваранкі і Салавей
     Сям'я лебедзяў
     Вясновы танец жураўлёў
     Два гнязда
     Крыўдлівая Сойка
     Блакітніца, Таполя і Ліхтар
     Гогаль і Гагаляты
     Чубаты Жаваранак
     Гняздо Ластаўкі
     Галодныя Перапеляняты
     Цеплалюбівая Калібры
     Горныя пералёты птушыных чарод

  Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах. Кошт каля 15 рублёў, старонак 160.

Купіць у Белкніга за 15.52 руб

Купіць у  OZ.by

https://biblio.by/hto-saroku-napaloha.html

відэа кнігі: https://www.youtube.com/watch?v=_JQzgA-_3Go


Ссылка на мой сайт  http://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1642.html


Рецензии