Барацьба колерау
Дваццаць шэсць гадоў я пісаў раман "Тараканы", які выдаў ў 2017 годзе ў выдавецкім салоне "Капірфілд", і складаецца раман з 26 раздзелаў і скончыў яго 26-га сакавіка, і вага файла была 26 мегабайт. Вось такі я маніпулятар лічбамі, бо 07.05.2017 года аб'явіў у Беларусі "Свяшчэнную вайну", пра што ўведаміў Адміністрацыю прэзідэнта праз Качанаву.
Узурпатару ў гэтым годзе споўнілася 66 гадоў, і шосты раз ён спрабаваў выбраць сябе прэзідэнтам. 26 гадоў правіў, яшчэ захацелася...
А цяпер пагаворым пра любоў улады да мастацтва.
Супрэматызм - любімы напрамак у выяўленчым мастацтве, якое дэкларуе лукашыская дыктатура. Паспрабуйце даказаць адваротнае. У вас не знойдзецца аргументаў, бо так яно і ёсць. А мой аргумент вы знойдзеце ў любым двары. Гляньце на першыя паверхі беларускіх дамоў, на тратуары, перагародкі, праходы... "Стоп, Таракан!", "Жыве Беларусь!", "Пайшоў вон", "Ухадзі!", "Стоп Лука", "Трыбунал"... Яшчэ ўчора вы бачылі там графіці, малюнкі, надпісы... Партрэты і лозунгі, выявы Пагоні і бел-чырвона-белыя сцягі, а цяпер там - квадраты, паралелепіпеды розных колераў і памераў. Службы ЖРЭУ, дарожныя службы старанна замазваюць сведчанні народнага пратэста на сценах, агарожах, на тратуарах і праходах. Асабліва акупантаў раздражняе спалучэнне белага і чырвоных колераў. Даходзіць да абсурда, нейкі сюр і суцэльны дэбілізм. Я не ведаю, ці можа нармальны чалавек аддаваць такія загады? Аказваецца можа і ўсюды сведчыць, што мазгоў у чыноўнікаў -- курам насмех, або кот наплакаў.
І грошай у іх хапае на фарбу. Нядаўна памянялі ўказальнікі, бо яны былі аформлены ў бел-чырвона-белай танальнасці, мяняюць шыльды, нумары дамоў... На хуткую дапамогу ў некаторых шпіталях дамалёўваюць ніжэй чырвонай паласы зялёную.
Зпільваюць дрэвы, бо не могуць дастаць нацыянальныя сцягі. Выкарчоўваюць лаўкі афарбаваныя ў бел-чырвона-белы колер, прыганяюць дарагую тэхніку і брыгады альпіністаў, каб здымаць з хамарачосаў нацыянальную сімволіку. Адным словам, самі сведчаць, мы - ідыёты самыя настаяшчыя, мы дэбілы і алігафрэны, мы вар'яты...
Цяжка прагназаваць, калі народонае цярпенне ўрэшце рэшт скончыцца і выбухне вулканам агульнага народнага гнева. Але іх фіаска - блізка. Ужо зіма надыйшла і адмарожныя будуць шукаць пяты вугал, але ў камерах, у якія сядуць аматары супрэматызма толькі чатыры вуглы.
Зіма блізка, не, прабачце, зіма ўжо ідзе. Трыбунал блізка.Вясна блізка!
Трыбунал будзе.
Свидетельство о публикации №220120301224