Слова об учителе

Слова
пра Настаўніцу
Цяперашні
прагматычны
час не залічвае прафесію
настаўніка ў
шэраг прэстыжных, а
калі прэстыж
мераць заробкам, то ўвогуле становіцца
шкада сучасных настаўнікаў і крыху
сорамна за іх вучняў. А з іншага боку,
ролю настаўніка цяжка пераацаніць.
Калі ўявіць іерархічную лесвіцу каштоўнасцей, то асоба яго ў душы чалавека
зойме ці не адну з самых вышэйшых і
значных прыступак. Нават сіроты, во- ляй лёсу пазбаўленыя бацькоў, не паз- баўлены настаўнікаў.
Напярэдадні прафесійнага свята
хочацца ўспомніць добрым словам і
маю першую настаўніцу Клаўдзію Фі- лімонаўну Токараву, якая працавала
ў Люсінскай сярэдняй школе, што на
Ганцаўшчыне. А вёска, у якую бацьку
паслалі на працу, аказалася славутай,
на будынку школы — мемарыяльная
дошка з надпісам, што “тут настаўні- чаў народны паэт Беларусі Якуб Ко- лас”. Пагаворвалі нават, што паэт “па- будаваў школу на свае грошы”, а дзве
старэнькія бабулькі, па-вулічнаму
— “Жмуровыя”, у якіх мы кватаравалі,
з гонарам распавядалі, што Якуб Колас
іх вучыў і, што ім асабліва запомніла- ся, — быў вялікім аматарам хадзіць у
грыбы. Дарэчы, школа цяпер носіць
імя Якуба Коласа, мае музей паэта, а
вёска Люсіна (Цельшына) і яе жыхары
апісаны творцам у аўтабіяграфічнай
трылогіі “На ростанях”.
Але вернемся да Клаўдзіі Філімонаўны, празорлівасці якой з гадамі да- водзіцца ўсё болей здзіўляцца. Трэба
сказаць, што я быў звычайным школь- нікам, не праяўляў ніякіх асаблівых
здольнасцей і спадзяванняў, якія баць- кі маглі б ускласці на свайго “вундэркінда”. Шараговы падлетак, можа, крыху арыгінал. Тым больш нечаканым і
невытлумачальным становіцца “прароцтва” настаўніцы. Зусім не збіраўся
звязваць свой лёс з літаратурай, тым
больш — з паэзіяй, неяк само жыццё
выкруцілася так і скіравала мяне на
гэты шлях. Але яшчэ ў першым класе
Клаўдзія Філімонаўна па сакрэце сказала маёй маці: “Толя ў вас надзвычай
башкавіты, у яго фенаменальная і ўчэпістая памяць, калі выклікаю першага
да дошкі — двойка, нічога не ведае, не
рыхтуецца. А выклікаю другім — дык
ён слова ў слова паўтарае тое, што гаварыў вучань перад ім. Калі б ён не
ленаваўся, то мог бы стаць нават паэтам”.
Толькі сапраўдны настаўнік можа разглядзець у дзіцячай душы
затоенае, якое праявіцца праз дзесяцігоддзі.
Калі я думаў пра сябе,
 што я там нешта значу —
Я быў па сутнасці — ніхто.
Калі я ведаю цяпер,
 што я па сутнасці ніхто,
Гавораць мне: “Ты нешта значыш”.
Анатоль КУДЛАСЕВІЧ


Рецензии