Хопиць сабачыцца, беларусы!
Насамрэч, хопіць!
Яшчэ і паўдарогі не прайшлі да перамогі, а некаторыя ўжо толькі тым і займаюцца, што ярлыкі навешваюць, ганяць адзін аднаго, абвінавачваюць апанентаў ва ўсіх смяротных грахах, у гразюку ўтоптваюць. Я разумею, што кантора не дрэмле і засылае сваіх агентаў, і добра іх аплочвае, каб яны ўносілі раздрай у агульнанародны супраціў, каб раскалоць яго, пасварыць, натравіць адзін на аднаго, замуціць ваду, каб у гэтай мутнай вадзе выпусціць на волю лукашысцкіх карасікаў. Што вы робіце? Вы ўжо зверглі Узурпатара? Вы ўсталявалі дэмакратыю? Вы дабіліся справядлівасці і пакаралі ўсіх злачынцаў паводле іх чорных спраў? Вы ўжо жывёце ў "Краіне для жыцця"? Яшчэ ніводнай крымінальнай справы не ўзбджана супраць сапраўдных злачынцаў, НІВОДНАЙ, а яны сварацца паміж сабой, хто больш любіць Беларусь, і чыя любоў правільная, а чыя зусім мягеглая і не мая права называцца Любоўю.
Божа мой! Як задалбалі гэтыя прымітыўныя аналітыкі, палітолагі, стратэгі і тактыкі... Адкуль толькі выдраліся.
Як на маю думку, дык для перамогі неабходна толькі адна ўмова, каб беларускі народ быў Адзіным, Едным, каб усе, як адзін, каб людзі ішлі шырокім фронтам, хто што можа дзеля агульнай справы, тое і робіць, хто на што здатны, - той і ўносіць сваю лепту ў скарбонку перамогі.
А яны ўжо дзеляць скуру незабітага мядзьведзя. Ці не зарана такая дзяльба?
Уключыце нарэшце розум. Бо Лукавы мядзьведзь усіх можа вынішчыць пад корань, ці як сказаў нядаўна адзін паважаны актор "закатаць у асфальт" І яму гэта будзе не складана зрабіць, калі вы будзеце сабачыцца паміж сабой. Вы капаеце магілу для будучай Беларусі. Зразумейце!
Колькі нас агулам? Дзвесце, трыста тысяч? Дык ці складана будзе рэжыму Антыхрыста зрабіць у новаКурапатах трыста тысяч свежых магіл? Не. Вельмі проста...
А вось калі перастанем сабачыцца і сварыцца і будзем вясці агульны супраціў, не зважаючы на тое, хто як разумее барацьбу, хто што робіць, (рабіце сваю маленькую справу і не звяртайце ўвагі, што робяць іншыя!), бо адзінай правільнай стратэгіі быць не можа, трэба каб кожнае лыка ў страку (і ў сраку рэжыму!), то тады адалець нас не змогуць.
ПАКІДАЮ ЗА САБОЮ ПРАВА ВЫДАЛЯЦЬ ТЫХ, ЯКІЯ НЯСУЦЬ У МАЮ СТУЖКУ ІНФАРМАЦЫЙНАЕ СМЕЦЕ І З'ЯЎЛЯЮЦЦА НА МАЮ ДУМКУ ЯЎНЫМІ ПРАВАКАТАРАМІ.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Свидетельство о публикации №220122300057