На кiрмашу бел

Раз узiмку дзва жамойта-паляўнічых прыйшлі на калядны кірмаш у вольны горад Гародню. Пахадзілі па шэрагах, падзівіліся на тавары. Пасля захацелі есці ды зайшлі ў першыя адчыненыя дзверы. Разглядзеўшы ўсярэдзіне памяшкання старую, жамойты запыталі ў яе ежы. Жанчына здзіўлена паглядзела на хлопцаў ды адмоўна паматала галавой. І раптам спытала:
- Вы жа ж жамойты, так цi не?
Паляўнічыя пераглянуліся і выйшлі на вуліцу. Некаторы час яны моўчкі цягнуліся па гандлёвых шэрагах, пасля старэйшы прамовiў:
- Цікава, як яна даведалася, што мы - жамойты?
- Ня ведаю, - адказаў малодшы. - Давай вернемся і запытаем.
- Не, давай лепш спачатку памяняемся шапцамі і зноў зойдзем да яе.
Так паляўнічыя і зрабілі: памяняліся шапцамі і вярнуліся на ранейшае месца, дзе яны зноў запыталі старую прынесці ім ежы. Абавязкова мяса і віна. «І яшчэ каўбасы», - дадаў старэйшы (ён чуў, што гарадзенцы любяць каўбасы). Старая пасміхнулася і паматала галавой. Малодшы паляўнічы ня вытрымаў:
- Ты ня даеш нам есцi таму, што мы - жамойты? Як ты даведалася?
- Не, - адказала лiтвiнка. - Ня таму. Але ж толькі жамойты могуць запытаць ежу ў краме ганчара.


Рецензии