Хрыпець

Ёхан Леверда
-----------
Хрыпець.

Мне шэсць. Я ўсё разумею. Я гадуюся у цётак і бабулі. На вёсцы.
Я , Юзік маленькі, уважліва слухаю старэйшых.
Я выходжу да штакетніка. Гляджу, шо там.

Воўчык хрыпэ.
Наш сусед. За плотам. Ягоная жонка , Беата, выцягла яго да двара. І паклала на лаву, ля студні. Трызніць. Трызніць Кот. Мянушка майго дзеда гучыць з ягоных вуснаў. І шмат мянушак і прозвішчаў з нашай вёскі.

Колькі напісаў папер ён на вяскоўцаў і навошта. Сёння ніхто не адкажа. Памерлі ягоныя родныя. І старыя і малыя. Ўсё . І вяскоўцы згінулі.

Баба Адарка моўчкі глядзіць. На Воўчыка.
З адзінага тэлефона, на ферме,  патэлефанавалі да Хуткай. У раён.

Ніхто не адказаў адразу. 
Ведалі на раёне  прозвішча. Жывыя ўнукі і сьведкі. Воўчыку. Кот, прозвішча.
Але ўсе чакалі. З Турава, дванаццаць кіламетраў.
Усе ведалі. Не даедзе.
Ніхто не спадзяваўся на цуд.

Каб ён здох...

Праз колькі год, вёска вмерла ўся.  Чарнобыль справу Воўчыка давершыў.

Іду па могліцах. Ляжыць гэны.
Радня тых , кого ён саслаў, тутака. Разам.
Німа толькі тых. Самых лепшых. Адукаваных. Гаротнікаў . Сапраўдных.
Іх няма. Зусім. І могліц іхніх німа.

Ляжыць Кот.
Бог яму суддзя.

Памерлі ўсе.

І ніхто не памятае. Хто такі Кот.
Трава расьце на могліцах.  Высокая. Німа каму скасіць. Бо і суседздявявыя спарахнелі ўнукі нейдзе на Калыме, без крыжоў.
Нейкі сабака, прыйшлы, ачамрэлы, часам, забяжыць на могліцы.
Пацурболіць на крыжа КатА. А мо КАта.
Завуе ў неба. А тут, на пагосце, пад небам, дубы маўклівыя, стаяць. На старых галінах змрочна сядзяць груганы. Безабмежаваныя мытнікі. Назіраюць. За адыходзячымі. Моўчкі.

Руды сабака гаўкне з жахам два разы.  І бяжыць далей. У Сьвет.

У Сьвет. Дзе каламуцяцца душы жывых.


Рецензии
Гэта праўда, вескі беларускія паміраюць, ужо нядоўга засталася... Дажываюць старыя, а маладых ужо амаль і няма ў вёсачках ... з болем чытала апавяданне. Толькі сённяшняе пакаленне гэтага не разумее. З павагай,

Людмила Мищенко   29.12.2020 01:07     Заявить о нарушении
Забілі вёску. Гарэць ім у пекле

Ёхан Леверда   08.03.2021 00:20   Заявить о нарушении