21 февраля - День родного языка

   
  МОЙ  РОДНЫ  КУТ

 Мой  родны  кут - цябе  мне  не  хапае,
 Ты ў  маім  сэрцы  ноччу  і   у  дзень.
 Я  гоман  твой  зусім  ня  забываю,
 І  ўспаміны  набягаюць быццам  цень.

 Мой родны  кут - цябе  я  ўспамінаю,
 Дзяцінства  басаногае  маё.
 Як  разгуляецца  Бярэзіна  без  краю,
 Затопіць  і  дарогі, і  жыллё.

 Мой  родны   кут - крыніцы  і  балоты,
 Лясны  гушчар  і  светлыя  бары.
 Чарніцы  спелыя,  духмяныя  суніцы,
 І ў каласістым  жыце  васількі.

 Мой  родны  кут - Радзіма  дарагая!
 Яшчэ  жывуць  там  сёстры  і дзядькі.
 Дзе  паляглі  салдаты-абаронцы ,
 І  спачываюць  родныя  бацькі.

 Мне ў  родны  кут так  хочацца  вярнуцца!
 І  мову  чуць, яна  ў  мозгу  гучыць.
 На  роднай  скажаш - як ў  сук  улепіш !
 Так  добра,  ёмка  там  яна  сядзіць !

 Мой  родны  кут - ты  ад  мяне  далёка,
 Ці  прыдзецца  пабыць  яшчэ  ў  цябе!?
 Бо  лёс  перавярнуўся  другім  бокам,
 Надзея  ёсць -  як  зорачка  ў  вакне.

 Як  добра, што  знайшла  я  ў  Омску  беларусаў,
 Цяўрыз і  Тара - даўняе  жыллё.
 Змянілась  пакаленне беларусаў,
 Сярод іх я  знайшла  пакліканне  сваё.

 Не  маю  сілы,  пра  цябе  як  мне  забыцца,
 Мой  родны  кут  як  ты  мне  дарагі.
 Бабруйск і  Омск  жыцця  майго сталіцы,
 Бярэзіна  й Іртыш  мае  вы  берагі.

  21  лютага  2021  года


Рецензии