На стыку гадоу
Ён ззяе, самотны, праменіць любоў,
Ён просіць, падштурхвае, кліча мяне –
Агеньчык
у цёмным
акне.
Ў начы дажджавой прастакутнікаў шмат:
Тут – п’юць за здароўе, тут – крышуць салат,
Там – зоркі пяюць з бесклапотных часін...
А зыркі
агеньчык –
адзін.
На стыку гадоў працінае ён ноч,
Знішчае, самотны, і цемру, і дождж.
Ён вера і пошук, ён спраўджванне мрой –
І я
запальваю
свой.
01.01.2021, ноч-ранак
Свидетельство о публикации №221031200704