Магдэбурскае права

Магдэбургскае права

Сенння вандраваў па Беларусі. 648.3 км.
Быў сапраўдным беларусам. На запраўках , крамах, аптэках размаўляў на мове. І з сябрам, беларуским паэтам, у Брылях , пад Магілевым, таксама.
Са мной , на запраўках, у крамах, аптэках, усе размаўлялі па русску. Але ніхто не кпіў з маёй мовы, тураўскага дыялекту. Усе разумелі.
І нехта старана пераходзіў на мову.
Пачнем хаця з Дзякуй.
Вітаю паненкі. Вітаю пан.
Усьмешкі на маім рылу  німа.
Калі напрыканцы мястэчка Шклову, мне далікатна прымусіў спыніцца міліцыянт, і як таму падабае, адрапартаваў: унд. Унд. Стоп. Унд шіссен!
Я яму адказаў : я, пан , завуць мяне Шчыльнадзіркаў. Вось мае паперы. Накіроўваюсь з радзімы Самаго.
Ездзіў падзівіцца.
Нашаму Прынцыпалу.
Ягоным караням.
І вельмі, скажу,  задаволены. Лежабокаў не сустрэў. І байбузаў.


Інспектар толькі  права паглядзеў. І  на лыча майго паглядзеў.  Аддаў пальцамі  , тое што завецца у іх чэсць.   Пажадаў добрага шляху.
А шо. Я нічога. Я  тыдзень не голены.
І в мене е картуз. Ад самаго Міміно.

Здаецца, быць мне мэрам, па магдэбурскаму  праву.
Ад цэху картузоў.


Рецензии