Дзень паэз
Аб чым калоціцца душа.
Бо сваю рацыю я маю,
І другі раз сяку " з пляча".
Пішу аб тым , што вочы бачаць,
Аб тым пішу, дзе што не так.
Аб тым душа мая што плача,
І як хадзіла на "бальшак".
Аб тым пішу, што набалела,
І як люблю край родны свой.
Аб тым, як скабка ў сэрцы села,
І ныя летам і зімой.
І раздзяліць з вамі пакуты,
Каб іх лягчэй перастрадаць,
І разарваць якія путы,
І радасць ў прыгаршчы раздаць !
21 сакавіка 2021 года
Свидетельство о публикации №221032101541